Дэніс Муквегэ

Дэніс Муквегэ
фр.: Denis Mukwege
Імя пры нараджэнні фр.: Denis Mukwege
Род дзейнасці праваабаронец, гінеколаг, акушэр, пастар
Дата нараджэння 1 сакавіка 1955(1955-03-01) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне пяцідзясятніцтва
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

прэмія Улафа Пальмэ (2008)

прэмія імя Сахарава (2014)

прэмія «За правільны лад жыцця» (2013)

Прэмія ААН у галіне аховы праў чалавека (2008)

Civil Courage Prize (2013)

ганаровы доктар Універсітэта Умеа (2010)

Нобелеўская прэмія міру

Wallenberg Medal (2010)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта (2015)

Прэмія «Свабода-Роўнасць-Братэрства» (2007)

ганаровы доктар Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта

Honorary doctor of the University of Liège (2018)

ганаровы доктар Пенсільванскага ўніверсітэта

honorary doctor from the NOVA University Lisbon

ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта

Four Freedoms Award – Freedom from Want

doctor honoris causa from the University of Pau (5 мая 2022)

ганаровы доктар Універсітэта Манпелье (19 кастрычніка 2021)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэніс Муквегэ (фр.: Denis Mukwege; нар. 1 сакавіка 1955, Букаву, Бельгійскае Конга) — кангалезскі гінеколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).

Біяграфічныя звесткі

Быў трэцім дзіцём у сям’і пастара-пяцідзясятніка, што працаваў у шведскай місіі. Дэніс з дзяцінства бачыў шмат хворых людзей, таму вырашыў стаць доктарам. Першапачаткова ён спецыялізаваўся на педыятрыі, але сутыкнуўся з вялікай колькасцю пасляродавых ускладненняў у кангалезскіх жанчын, якія не мелі доступу да медыцынскай дапамогі, таму вырашыў сур’ёзна вывучаць акушэрства і гінекалогію.

Пасля навучання ў Францыі вярнуўся на радзіму і стварыў у Рэспубліцы Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) службу акушэрства і гінекалогіі.

З 1990-х ён актыўна дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту: гэты час быў поўным узброеных канфліктаў і чалавечых смерцяў, масавых згвалтаванняў.

Дэніс Муквегэ не проста аказваў усім жанчынам дапамогу, ён вёў актыўную кампанію супраць гвалту ў СМІ, з міжнароднай дапамогай пабудаваў там шпіталь. Паводле некаторых звестак, з таго часу ён з разам з калегамі правеў больш за 40 тысяч аперацый для жанчын і дзяўчынак.

За тое, што доктар актыўна даваў інтэрв’ю СМІ, выступаў у ААН, заклікаючы спыніць масавыя згвалтаванні ў ДРК, у яго адрас няспынна паступалі пагрозы. У 2012 годзе на яго дом напалі: у закладнікі трапілі дзве дачкі Дэніса (у яго 5 дзяцей). На яго нападалі яшчэ 5 разоў, яго целаахоўнік аднойчы загінуў.

У 2014 годзе доктар атрымаў прэмію імя Сахарава «за барацьбу ў абарону жанчын».

Зноскі

Спасылкі