Жан Бурген | |
---|---|
фр.: Jean Bourgain | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 2018 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз, функцыянальны аналіз, матэматыка, аналітычная тэорыя лікаў, гарманічны аналіз, ergodic theory, Banach space і дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Фрэдзі Дэлбен |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1994) прэмія Элі Картана (1990) прэмія Астроўскага (1991) прэмія Салема (1983) ганаровы доктар Універсітэта Парыж-Эст — Марн-ла-Вале (16 жніўня 1994) прэмія Стыла за выдатныя дасягненні на працягу ўсёй кар’еры (2018) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Бурген (фр.: Jean Bourgain; 28 лютага 1954, Астэндэ, Бельгія — 22 снежня 2018, Банхейдэн, Бельгія) — бельгійскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1994).
Доктарскую ступень атрымаў у Брусельскім нідэрландскамоўным універсітэце ў 1977 годзе, у 1981—1985 гадах — прафесар там жа. Затым працаваў у Францыі, з 1994 года — у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у ЗША.
Працы прысвечаны розным раздзелам матэматыкі, такім як геаметрыя банахавай прасторы, гарманічны аналіз, аналітычная тэорыя лікаў, камбінаторыка, эргадычная тэорыя, дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных, спектральная тэорыя, у апошні час таксама тэорыя груп.
У 2000 годзе пачаў займацца праблемамі мноства Какеі ў арыфметычнай камбінаторыцы.
Замежны член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (2009), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2011).