Беларусь | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Белыя крылы | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Беларуская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | Карлас Алос | ||
Капітан | Яўген Яблонскі | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Аляксандр Кульчы (102) | ||
Найлепшы бамбардзір | Максім Рамашчанка (20) | ||
Хатні стадыён | Дынама | ||
Код ФІФА | BLR | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 92 ▼1 (23 лістапада 2017) | ||
Найвышэйшы | 36 (люты 2011) | ||
Найніжэйшы | 142 (сакавік 1994) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 64 (12 чэрвеня 2016) | ||
Найвышэйшы | 47 (17 лістапада 2010) | ||
Першая гульня | |||
Літва 1:1 Беларусь (Вільнюс, Літва; 20 ліпеня 1992) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Беларусь 5:0 Літва (Мінск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998) Беларусь 6:1 Таджыкістан (Барысаў, Беларусь; 4 верасня 2014) Беларусь 5:0 Сан-Марына (Мінск, Беларусь; 8 верасня 2018) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Бельгія 8:0 Беларусь (Лёвен, Бельгія; 30 сакавіка 2021) |
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.
Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.
Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.
У 2011—2014 гадах галоўным трэнерам зборнай быў Георгій Кандрацьеў, які пачаў выбудоўваць гульню з пяццю абаронцамі. Вынікі зборнай пры Кандрацьеве: +1=2-8 (афіцыйныя гульні) і +8=6-3 (таварыскія).
У чэрвені 2019 года нацыянальную зборную ўзначаліў Міхаіл Мархель, які да таго быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай. Пад яго кіраўніцтвам зборная завяршыла адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2020 на 4-м месцы ў групе C, атрымаўшы адзіную перамогу над Эстоніяй (2:1). Увосень 2020 года зборнай гуляла ў лізе C Лігі нацый, дзе няблага выступала ў сваёй групе, аднак два паражэнні ад Албаніі пакінулі Беларусь на другім месцы ў групе і не дазволілі павысіцца ў лігу B. 8 кастрычніка 2020 года Беларусь таксама саступіла Грузіі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы сярод пераможцаў Лігі нацый і канчаткова пазбавілася шанцаў прыняць удзел у рэгіянальным першынстве.
Тым не меней, у снежні 2020 года Мархель быў пакінуты на пасадзе галоўнага трэнера. Пад яго кіраўніцтвам зборнай пачала адбор да чэмпіянату свету 2022, дзе 27 сакавіка 2021 года атрымала валявую перамогу над Эстоніяй (4:2), а 30 сакавіка разгромна саступіла Бельгіі (0:8), што стала набуйнейшым паражэннем у гісторыі зборнай Беларусі. Пасля гэтага 5 красавіка Мархель падаў у адстаўку, адзначыўшы пры гэтым, што «неабходны змены, каб каманда рухалася наперад».
6 красавіка 2021 года выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Мархеля Георгій Кандрацьеў, які ўжо ўзначальваў зборную ў 2011—2014 гадах. У чэрвені прайшла таварыская сустрэча са зборнай Азербайджана, якую нацыянальная зборная прайграла. Кандрацьеў не перабудаваў гульню і працягнуў гуляць у 5 абаронцаў. У ліпені 2021 года ён быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера. У верасні зборная мінімальна прайграла зборнай Чэхіі (0:1), Уэльса (2:3) і Бельгіі (0:1). Гэты час адзначаўся немагчымасцю праводзіць хатнія матчы зборнай у Беларусі з-за абмежаванняў на палёты пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978, таму свае хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі праводзіла ў расійскай Казані. 8 кастрычніка ў матчы з Эстоніяй (0:2) з-за выяўленага COVID-19 у Кандрацьева зборнай кіраваў яго памочнік Алег Радушка. Ужо 11 кастрычніка ў матчы з Чэхіяй Кандрацьеў вярнуўся ў зборную. Пацярпеўшы ў гэтым матчы паражэнне 0:2, зборная Беларусі давяла серыю паражэнняў да рэкордных сямі матчаў запар.
Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.
Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 года зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.
З 2013 года, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.
У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.
Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у таварыскіх матчах супраць зборных Чарнагорыі (21 сакавіка 2024) і Мальты (26 сакавіка 2024).
Статыстыка прыведзена станам на 28 сакавіка 2024 года.
Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.
|
Дата | Стадыён | Супернік | Лік[s 1] | Статус матча | Аўтары галоў |
---|---|---|---|---|---|
16 чэрвеня 2023 | Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) | Ізраіль | 1:2 | АЧЕ-2024 | Эбонг 16' |
19 чэрвеня 2023 | Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) | Косава | 2:1 | АЧЕ-2024 | Марозаў 73', Эбонг 75' |
9 верасня 2023 | Эстадзі Насьяналь, Андора-ла-Велья, Андора (г) | Андора | 0:0 | АЧЕ-2024 | |
12 верасня 2023 | Блумфілд, Тэль-Авіў, Ізраіль (г) | Ізраіль | 0:1 | АЧЕ-2024 | |
12 кастрычніка 2023 | Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) | Румынія | 0:0 | АЧЕ-2024 | |
15 кастрычніка 2023 | Кібунпарк, Санкт-Гален, Швейцарыя (г) | Швейцарыя | 3:3 | АЧЕ-2024 | Эбонг 61', Палякоў 69', Анцілеўскі 84' |
18 лістапада 2023 | Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) | Андора | 1:0 | АЧЕ-2024 | Лапцеў 83' |
21 лістапада 2023 | Фадыль Вокры, Прышціна, Косава (г) | Косава | 1:0 | АЧЕ-2024 | Анцілеўскі 43' |
21 сакавіка 2024 | Мардан, Анталья, Турцыя (н) | Чарнагорыя | 0:2 | ТМ | |
26 сакавіка 2024 | Нацыянальны стадыён, Та-Калі, Мальта (г) | Мальта | 0:0 | ТМ |
|
|