Зборная Канады па футболе

Сцяг Канады Канада
англ.: Canada men's national soccer team
Мянушкі Канадцы (The Canucks), Чырвоныя (Les Rouges)
Канфедэрацыя КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка)
Федэрацыя Канадская футбольная асацыяцыя
Галоўны трэнер
Капітан Мілан Боран
Найбольшая колькасць гульняў Атыба Хатчынсан (104)
Найлепшы бамбардзір Кайл Лэрын (28)
Хатні стадыён Біма Філд
Код ФІФА CAN
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 94 2 (23 лістапада 2017)
Найвышэйшы 40 (снежань 1996)
Найніжэйшы 122 (жнівень 2014, кастрычнік 2014)
Першая гульня
Неафіцыйная:
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 0:1 Канада Канада
(Ньюарк, ЗША; 28 лістапада 1885)
Афіцыйная:
Аўстралія Аўстралія 3:2 Канада Канада
(Брысбен, Аўстралія; 7 чэрвеня 1924)
Самая буйная перамога
Неафіцыйная:
Канада Канада 7:0 ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі
(Сент-Луіс, ЗША; 16 лістапада 1904)
Афіцыйная:
Сент-Люсія Сент-Люсія 0:7 Канада Канада
(Грос Айлет, Сент-Люсія; 7 кастрычніка 2011)
Самае буйное паражэнне
Мексіка Мексіка 8:0 Канада Канада
(Мехіка, Мексіка; 18 чэрвеня 1993)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 2 (Упершыню 1986)
Найлепшы вынік групавы этап (1986, 2022)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 18 (Упершыню 1977)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1985, 2000)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2001)
Найлепшы вынік групавы этап (2001)
Алімпійскія ўзнагароды
Футбол
Золата Сент-Луіс 1904 Футбол

Зборная Канады па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Канаду на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Знаходзіцца пад кіраваннем Канадскай футбольнай асацыяцыі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Біма Філд» у Таронта.

Канада аднойчы выступала чэмпіянаце свету — у 1986 годзе, калі заваявала адзіную пуцёўку для прадстаўнікоў зоны КАНКАКАФ; у сваёй групе С прайграла ўсе тры матчы на ​​групавым этапе — Францыі 0:1, Венгрыі 0:2 і СССР 0:2.

У 1985 і 2000 гадах Канада станавілася пераможцам Залатога кубка КАНКАКАФ. У 2001 годзе як пераможца Кубка КАНКАКАФ брала ўдзел у Кубку канфедэрацый, гуляла ў групе В, дзе саступіла Японіі 0:3, згуляла ўнічыю з Бразіліяй 0:0 і прайграла Камеруну 0:2; заняла апошняе месца ў групе.

Выступы на міжнародных турнірах

Чэмпіянат свету

  • 1930—1954 — не ўдзельнічала
  • 1958 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1962—1966 — не ўдзельнічала
  • 1970—1982 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — групавы этап
  • 1990—2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — групавы этап

Залаты кубак КАНКАКАФ

  • 1963—1971 — не ўдзельнічала
  • 1973 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1977 — 4 месца
  • 1981 — 4 месца
  • 1985 — Чэмпіён
  • 1989 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1991 — групавы этап
  • 1993 — групавы этап
  • 1996 — групавы этап
  • 1998 — знялася з турніру
  • 2000 — Чэмпіён
  • 2002 — 3 месца
  • 2003 — групавы этап
  • 2005 — групавы этап
  • 2007 — Паўфінал
  • 2009 — Чвэрцьфінал
  • 2011 — групавы этап
  • 2013 — групавы этап
  • 2015 — групавы этап
  • 2017 — Чвэрцьфінал
  • 2019 — Чвэрцьфінал
  • 2021 — Паўфінал
  • 2023 — Чвэрцьфінал

Крыніцы

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі