| |||||
Вонкавы від простага рэчыва | |||||
---|---|---|---|---|---|
Узор кальцыю ў атмасферы аргону |
|||||
Уласцівасці атама | |||||
Імя, сімвал, нумар | Ка́льцый / Calcium (Ca), 20 | ||||
Група, перыяд, блок |
2 (састар. 2), 4, s-элемент |
||||
Атамная маса (малярная маса) |
40,078(4) а. а. м. (г/моль) | ||||
Электронная канфігурацыя |
4s2 1s22s22p63s23p64s2 |
||||
Радыус атама | 197 пм | ||||
Хімічныя ўласцівасці | |||||
Кавалентны радыус | 174 пм | ||||
Радыус іона | (+2e) 99 пм | ||||
Электраадмоўнасць | 1,00 (шкала Полінга) | ||||
Электродны патэнцыял | −2,76 В | ||||
Ступені акіслення | 0, +2 | ||||
Энергія іанізацыі (першы электрон) |
589,4 (6,11) кДж/моль (эв) | ||||
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |||||
Шчыльнасць (пры з. у.) | 1,55 г/см³ | ||||
Тэмпература плаўлення | 1112 К; 838,85 °C | ||||
Тэмпература кіпення | 1757 К; 1483,85 °C | ||||
Цеплыня плаўлення | 9,20 кДж/моль | ||||
Цеплыня выпарэння | 153,6 кДж/моль | ||||
Малярная цеплаёмістасць | 25,9 Дж/(K·моль) | ||||
Малярны аб'ём | 29,9 см³/моль | ||||
Крышталічная рашотка простага рэчыва | |||||
Структура рашоткі | Кубічная гранецэнтраваная | ||||
Параметры рашоткі | 5,580 Å | ||||
Тэмпература Дэбая | 230 K | ||||
Іншыя характарыстыкі | |||||
Цеплаправоднасць | (300 K) (201) Вт/(м·К) |
Ка́льцый (лац.: Calcium) Ca — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 20. Серабрыста-белы лёгкі метал.
Раздзелу нестае спасылак на крыніцы. |
Утрыманне ў зямной кары — 2,96% па масе: 5-е месца сярод элементаў пасля кіслароду, крэмнію, алюмінію і жалеза.
З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Найбольш распаўсюджаныя мінералы кальцыю — кальцыт CaCO3, ангідрыт CaSO4, гіпс CaSO4·2H2O, флюарыт CaF2.
Радовішчы вапняку — ва Украіне, у Карэліі, на Урале. Мелавыя адклады — у Паволжы, Беларусі (Крычаўскі раён, Касцюковіцкі раён, Ваўкавыскі раён, Чэрыкаўскі раён), Украіне.
Раздзелу нестае спасылак на крыніцы. |
Антыфрыкцыйныя сплавы (кальцыевыя бабіты) для падшыпнікаў.
Актыўны адноўнік для атрымання рэдкіх і тугаплаўкіх металаў — урану, торыю, ванадыю, хрому, цырконію, берылію.
Вапняк (CaCO3) ідзе на выраб вапны, цэменту, бетону.
У сельскай гаспадарцы прымяняюць нітрат і ортафасфат кальцыю як угнаенні і падкормку для жывёлы.