Калігула | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Iulius Caesar Augustus Germanicus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тыберый | ||||||
Пераемнік | Клаўдзій | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 жніўня 12 |
||||||
Смерць |
24 студзеня 41 (28 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Юліі-Клаўдзіі і Юліі Цэзары | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Gaius Julius Caesar | ||||||
Бацька | Германік | ||||||
Маці | Агрыпіна Старэйшая | ||||||
Жонка | Юнія Клаўдзілла, Лівія Арэсціла, Лалія Паўліна і Мілонія Цэзонія | ||||||
Дзеці | Юлія Друзіла | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Званне | Імператар | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калігула (лац.: Caligula), поўнае імя: Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (31 жніўня 12, Анцый — 24 студзеня 41, Рым) — старажытнарымскі імператар з 18 сакавіка 37 да 24 студзеня 41 года.
Калігула нарадзіўся ў 12 год пасля Р. Х. і быў сынам вядомага генерала Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легінераў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у ваенных паходах.
Калігула стаў імператарм пасля смерці Тыберыя і спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальнення. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псіхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезлі з Грэцыі, Калігула загадаў зняць галовы і паставіць замест іх свае выявы. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесці ў сенат. Калігула вёў вельмі распусны лад жыцця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі і рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.
Нарэшце, у 41 годзе ён быў забіты Касіем Херэем у выніку змовы.