Канадскі Арктычны архіпелаг | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Найвышэйшы пункт | 2 616 м |
Насельніцтва | 13 233 чал. |
Размяшчэнне | |
75°00′ пн. ш. 90°00′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канадскі Арктычны архіпелаг (англ.: Canadian Arctic Archipelago, фр.: Archipel arctique canadien, у Канадзе яго часам завуць проста Арктычны архіпелаг) — адзін з найбуйнейшых у свеце (больш за 1,4 млн км²) архіпелагаў, размешчаны на поўнач ад мацерыковай Канады.
Большасць тэрыторыі астравоў займае тэрыторыя Нунавут, невялікую частку — Паўночна-заходнія тэрыторыі.
Астравы ляжаць у басейне Паўночнага Ледавітага акіяна, толькі паўднёва-ўсходняя частка знаходзіцца ў Атлантычным акіяне.
Тры востравы архіпелага (Бафінава Зямля, Вікторыя і Элсмір) уваходзяць у дзясятку самых буйных астравоў свету паводле тэрыторыі. З дзесяці найбуйнейшых канадскіх астравоў дзевяць уваходзяць у склад Арктычнага архіпелага. Усяго ў ім налічваецца 36 563 астравы, з якіх 15 маюць плошчу больш за 10 тыс. км².
Клімат астравоў вельмі суровы, арктычны, нізінныя прыбярэжныя тэрыторыі займае тундра, а ўзвышшы займае арктычная пустыня. Вельмі рэдка сустракаюцца хмызнякі.
Большасць астравоў незаселена, населеныя пункты — або эскімоскія пасёлкі, або ваенныя базы, або навуковыя станцыі. Усяго насельніцтва складае каля 14 тысяч чалавек.
Найвышэйшы пункт архіпелага — пік Барбо (2616 м над узроўнем мора).