Карл II | |
---|---|
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1540 |
Смерць |
10 ліпеня 1590 (50 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Габсбургі |
Бацька | Фердынанд I Габсбург |
Маці | Ганна Ягелонка |
Жонка | Марыя Ганна Баварская |
Дзеці | Фердынанд II Габсбург, Ганна Аўстрыйская, Марыя Крысціна Аўстрыйская, Грэгорыя Максімільяна Аўстрыйская, Элеанора Аўстрыйская, Маргарыта Аўстрыйская, Леапольд V Аўстрыйскі, Канстанцыя Аўстрыйская, Марыя Магдаліна Аўстрыйская, Карл Аўстрыйскі, Ferdinand von Habsburg, Elisabeth Erzherzogin von Österreich і Karl Erzherzog von Österreich |
Дзейнасць | арыстакрат |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл II (ням.: Karl II. Franz von Innerösterreich; 3 чэрвеня 1540, Вена — 10 ліпеня 1590, Грац) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, кіраўнік Унутранай Аўстрыі з 1564 года. Належаў да Штырыйскай лініі Габсбургаў (Штырыя была цэнтрам герцагства Унутраная Аўстрыя).
Трэці сын імператара Фердынанда I і яго жонкі Ганны Багемскай і Венгерскай.
Герцаг першапачаткова міралюбіва адносіўся да пратэстантаў. У 1572 годзе Карл II узаконіў у краіне свабоду веравызнання і Грац стаў цэнтрам пратэстанцкага руху ўсёй Унутранай Аўстрыі. Аднак ужо ў 1573 годзе ён запрасіў у Штырыю езуітаў, якія ў 1586 годзе заснавалі Каталіцкі Грацкі ўніверсітэт. Сын і спадчыннік Карла II Фердынанд II працягнуў барацьбу з пратэстантамі і выгнаў са Штырыі пратэстанцкіх прапаведнікаў.
У 1571 годзе ён ажаніўся с сваёй пляменніцай Марыяй Ганнай Баварскай (1551—1608), дачкой герцага Баварскага Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Дзеці: