Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Краснадар (руск.: Краснодар) — горад (з 1867 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснадарскага краю. Насельніцтва 830 тыс. чалавек (2015); калі лічыць тых, хто неафіцыйна пражывае на тэрыторыі Краснадара, насельніцтва ацэньваецца ў 1 250 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1793 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе Кубані, за 1539 км ад Масквы, на мяжы з Адыгеяй. Плошча горада — 840 кв.км.
Асноўныя прадпрыемствы: станкабудаўнічы завод, Краснадарсельмаш, Краснадарскі НПЗ, Краснадарская ЦЭЦ і інш.