Круг — геаметрычнае месца пунктаў плоскасці, адлегласць ад якіх да зададзенага пункта (цэнтра круга) не перавышае зададзенага неадмоўнага ліку (радыуса гэтага круга). Калі радыус роўны нулю, то круг выраджаецца ў пункт.
Пры нястрогім (⩽) няроўнасці атрымліваецца вызначэнне замкнёнага круга. Адкрыты круг (унутранасць круга) атрымаецца, калі запатрабаваць строгую няроўнасць: .
Радыус — не толькі велічыня адлегласці, але і адрэзак, які злучае цэнтр круга з яго мяжой.
Адрэзак, які злучае два пункты мяжы круга і праходзіць праз яго цэнтр, завецца дыяметрам круга.
Сектар круга — скрыжаванне круга і некаторага яго цэнтральнага вугла, гэта значыць частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі, якія злучаюць канцы дугі з цэнтрам круга.
Сегмент — частка круга, якая абмежавана дугой і хордай, якая сцягвае яе.