Крыстафер Лі

Крыстафер Лі
англ.: Christopher Lee
Дата нараджэння 27 мая 1922(1922-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2015(2015-06-07) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Джэфры Тролап Лі
Маці Estelle Maria Carandini
Жонка Birgit Kroencke
Дзеці Christina Lee
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, оперны спявак, пісьменнік, акцёр агучвання, характарны акцёр, ваенны, тэатральны акцёр, кінапрадзюсар, аратар, SOE agent
Кірунак фільм жахаў і вестэрн[d]
Узнагароды
IMDb ID 0000489
christopherleeweb.com/in…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кры́стафер Лі́ (англ.: Christopher Frank Carandini Lee; 27 мая 1922, Лондан, Англія — 7 чэрвеня 2015, Лондан, Англія) — брытанскі акцёр, спявак, акцёр агучвання і ветэран Другой сусветнай вайны.

На раннім этапе сваёй акцёрскай кар’еры Лі гуляў пераважна зладзеяў; вядомасць яму прынесла роля графа Дракулы ў серыі фільмаў Hammer Film Productions. Не менш вядомымі ролямі Крыстафера сталі ролі Францыска Скараманги ў фільме «Чалавек з залатым пісталетам» (1974), Сарумана ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» (2001—2003) і «Хобіт» (2012—2014), а таксама графа Дуку у двух заключных фільмах трылогіі-прыквэла «Зорных войнаў» (2002, 2005). Дзякуючы веданню некалькіх моў, Лі удзельнічаў у агучванні фільмаў і відэагульняў на розных мовах.

Лі быў пасвечаны ў рыцары за заслугі ў драматычным мастацтве і дабрачыннасці ў 2009 годзе, атрымаў прэмію BAFTA Fellowship ў 2011 годзе і BFI Fellowship у 2013 годзе. Сам акцёр лічыў сваёй лепшай працай ролю бацькі-заснавальніка Пакістана Мухамада Алі Джыны ў біяграфічным фільме «Джына» і сваім лепшым фільмам брытанскі фільм жахаў «Плецены чалавек».

Меў глыбокі моцны голас і таксама праславіўся здольнасцю да спеваў: ён запісаў розныя оперныя і музычныя творы паміж 1986 і 1998 гадамі, сімфонік-метал альбом Charlemagne: By the Sword and the Cross ў 2010 годзе, а таксама супрацоўнічаў з некалькімі метал-бэндамі пачынаючы з 2005 года. Апошні метал-альбом акцёра Charlemagne: The Omens of Death быў выпушчаны 27 мая 2013 года. У 2010 годзе Лі быў узнагароджаны прэміяй «Spirit of Metal» на цырымоніі ўзнагароджання часопіса Metal Hammer.

Лі памёр у Лонданскім шпіталі Чэлсі і Вэстмінстэра 7 чэрвеня 2015 года ва ўзросце 93 гадоў.

Зноскі

  1. а б Christopher Lee // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Christopher Frank Carandini Lee // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Christopher Lee dies at the age of 93The Guardian, 2015. Праверана 11 чэрвеня 2015.
  4. а б в г д Lee, Sir Christopher Frank Carandini / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. а б Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Hammer Horror star Lee knighted. BBC News (30 кастрычніка 2009). Праверана 15 сакавіка 2017. (англ.)

Спасылкі