Славутасць | |
Крыштальны палац | |
---|---|
51°25′20″ пн. ш. 0°04′33″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | glass architecture |
Архітэктар | Джозеф Пакстан і Оўэн Джонс |
Дата заснавання | 1 мая 1851 |
Дата скасавання | 30 лістапада 1936 |
Матэрыял | шкло, Жалеза, чыгун і дрэва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыштальны палац (англ.: Crystal Palace) у лонданскім Гайд-парку быў пабудаваны ў 1850—1851 з жалеза і шкла да Сусветнай выстаўкі 1851 года. Выставачная зала плошчай звыш 90 000 кв.м., працягласцю 564 м і вышынёй да 33 м, выбудаваны пад кіраўніцтвам Джозефа Пакстана, умяшчаў да 14 000 наведвальнікаў. Па завяршэнні выстаўкі Палац быў разабраны і перанесены на новае месца, у лонданскае прадмесце Сіднем-Хіл. 20 лістапада 1936 Крыштальны Палац быў знішчаны пажарам і не аднаўляўся.
Палац даў сваё імя прылегламу раёну Паўднёвага Лондана, чыгуначнай станцыі, комплексу тэлевізійных вышак і футбольнаму клубу «Крыстал Пэлас».