Горад
Курытыба
Curitiba
| ||||||||||||||||||||||||||||
Курытыба (Curitiba) — горад на поўдні Бразіліі, за 90 кіламетраў ад Атлантычнага акіяна, адміністрацыйны цэнтр штата Парана. Складовая частка аднайменнага мезарэгіёна. Знаходзіцца ў складзе найбуйнейшых гарадскіх агламерацый Бразіліі (Агламерацыя Курытыба). Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Курытыба. Плошча: 434,967 км²; Насельніцтва: 1.788.559 (3.595.662 з прыгарадамі).
Назва перакладаецца з мовы мясцовых індзейцаў як «хваёвае месца», з прычыны таго, што ў наваколлях распаўсюджана т.зв. «паранская хвоя».