ЛГБТ (таксама выкарыстовываецца ГЛБТ; англ.: LGBT ці GLBT) — абрэвіятура, якая выкарыстовываецца для абазначэння супольнасці лесбіянак (Lesbian), геяў (Gay), бісексуалаў (Bisexual) і трансгендараў (Transgender). Тэрмін утвораны як абрэвіятура азначаных слоў. Тэрмін выкарыстоўваецца з 90-х гадоў XX стагоддзя і з’яўляецца адаптацыяй абрэвіятуры «ЛГБ», якая ў перыяд сярэдзіны-канца 80-х гадоў стала замяняць слова «гей-супольнасць», наконт якога існавала меркаванне, што слова не прадстаўляе ўсіх тых, хто адносіцца да сексуальных меншасцяў.
Абрэвіятура стала звычайнай з’явай як самавызначэнне. Яна была прынятая большасцю ў цэнтрах супольнасці сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці і большасцю медыя ў ЗША, а таксама ў некаторых іншых англамоўных краінах. Тэрмін выкарыстоўваецца і ў іншых краінах, у якіх мова выкарыстоўвае абрэвіятуру, такіх як Аргентына, Францыя, Турцыя.
Абрэвіятура ЛГБТ заклікана падкрэсліць разнастайнасць сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці на аснове культуры. Яна можа выкарыстоўвацца і для тых, хто не з’яўляецца гетэрасексуальным ці цысгендарным, а не толькі для лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў. Для таго, каб прызнаць гэтае ўключэнне, з 1996 года абрэвіятура дадае літару К(Q) для тых, хто ідэнтыфікуе сабе як «квір» (англ. Queer), або «сумняецца» (англ. Questioning) у сваёй сексуальнай ідэнтычнасці — ЛГБТК (англ. LGBTQ). З 1999 інтэрсексуалы (Intersex) прапаноўваюць абрэвіятуру ЛГБТІ (англ. LGBTI), у далейшым аб’яднаную з папярэдняй ЛГБТКІ (англ. LGBTQI). На прыканцы таксама можа дадавацца А ў значэнні асексуалы (Asexual) і П у значэнні пансексуалы (Pansexual). Іншыя ужываюць абрэвіятуру ЛГБТ+, каб ахапіць спектр гендара і сексуальнасці.