Горад
Леон
Leon
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Леóн (ісп.: León) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва — 137 тыс. жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Святога Якава».
Горад быў заснаваны салдатамі рымскага VII Парнага легіёна (першая назва — «Септыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёна ў позні перыяд Імперыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вестготаў Леавігільдам, а ў 717 годзе — ізноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным з першых гарадоў, узятых ізноў падчас Рэканкісты і стаў часткай каралеўства Астурыя ў 742. Пасля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.
У 1979 годзе быў заснаваны Універсітэт Леона. Паводле даных на 2005 год ён налічвае каля 13 тысяч студэнтаў.