У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Каменеў.
Леў Бары́савіч Ка́менеў (ранні варыянт псеўданіма — Ю. Каменеў; сямейнае прозвішча Розенфельд, 6 (18) ліпеня 1883 года — 25 жніўня 1936 года) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Выбітны бальшавік, адзін з найстарэйшых паплечнікаў Леніна Старшыня Массавета (1918—1926); з 1922 года — намеснік старшыні СНК і СПА, а пасля смерці Леніна — старшыня СПА да студзеня 1926 года. Член ЦК у 1917—1927 гадах, член Палітбюро ЦК у 1919—1926 гадах, а затым кандыдат у члены Палітбюро. Член ЦВК СССР і старшыня УЦВК.
У 1936 годзе быў асуджаны па справе «трацкісцка-зіноўеўскага цэнтра» і расстраляны. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1988 годзе.
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|