Лоўленд (англ.: Lowlands, ірл.: a' Ghalldachd, скотс: Lallans) — адна з дзвюх гісторыка-геаграфічных частак Шатландыі. Тэрмін выкарыстоўваецца разам з тэрмінам Хайленд. Займае рыфтавую частку Сярэднешатландскай нізіны (англ.: Central Belt), усходняе ўзбярэжжа і Паўночна-Шатландскае нагор'е.
Пад Лоўлендам у Шатландыі разумеюць тэрыторыю, населеную жыхарамі, дамінуючай мовай якіх да позняга Сярэднявечча была англа-шатландская мова (дыялект англійскай мовы, адна з германскіх моў, роднасная англійскай). Насельніцтва Хайленда, у адрозненне ад Лоўленда, выкарыстоўвала пераважна кельцкую шатландскую мову.