Льейда

Горад
Льейда
катал.: Lleida, ісп.: Lérida
Герб Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
Плошча
211,7 км²
Вышыня
155 — 300 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
139176 чалавек (2015)
Шчыльнасць
660 чал./км²
Агламерацыя
250000 чалавек
Этнахаронім
Lleidata / lleidatana
Часавы пояс
Тэлефонны код
+(34)973
Паштовыя індэксы
25001 — 25008
Аўтамабільны код
L
Афіцыйны сайт
paeria.es/cas/ (ісп.)
Льейда на карце Іспаніі
Льейда (Іспанія)
Льейда

Лье́йда (катал.: Lleida , мясц. ), Ле́рыда (ісп.: Lérida ) — горад і муніцыпалітэт на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца правінцыі Льейда ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Сегрыя. Размешчаны на р. Сегрэ. Займае плошчу 211,7 км². Насельніцтва горада — 139 176 чалавек (шосты па колькасці насельніцтва горад Каталоніі). Скораснымі аўтамабільнымі і чыгуначнымі магістралямі звязаны з Мадрыдам і Барселонай.

Гісторыя

Старажытны горад іберыйскага племя ілергетаў. З канца 3 ст. да н.э. Іле́рда (лац.: Ilerda) пад уладай рымлян, атрымала статус муніцыпія. У перыяд грамадзянскіх войнаў канца Рэспублікі ў 49 да н.э. захоплена Юліем Цэзарам.

З пачатку 6 ст. н.э. цэнтр біскупства. У 714 узята мусульманамі. У 1149 адваявана Рамонам Берэнгерам IV, увайшла ў склад каралеўства Арагон, у 1150 атрымала фуэра. З 1214 у Льейдзе неаднаразова збіраліся кортэсы Арагона і Каталоніі. Да канца 15 ст. у Льейдзе пражывала шматлікая іўдзейская абшчына.

У час Трыццацігадовай вайны 1618-48 некалькі разоў бралася ў аблогу французскімі сіламі. У перыяд вайны за Іспанскую спадчыну (1701—1714) падтрымлівала прэтэндэнта ад Габсбургаў. У 1707 захоплена Філіпам V Бурбонам, падверглася рабаванню. У 1714 пазбаўлена фуэра і іншых прывілеяў. З 1822 сталіца аднайменнай правінцыі.

У час Грамадзянскай вайны 1936—1939 неаднаразова падвяргалася бамбардзіроўкам германскай авіяцыі, 3 красавіка 1938 узята войскамі Ф. Франка. З 1979 у складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія.

Славутасці

Замак Суда

Культура

Дзейнічаюць епархіяльны музей (1893; рэлігійнае мастацтва; у біскупскім палацы), мастацкі музей Жаўмэ Марэра (1917; жывапіс 20 ст.), гістарычны музей (у будынку шпіталя Св. Марыі 15 ст., рэнесанснае паціа) і інш.

Універсітэт Льейды

У горадзе размешчаны адзін з найстарэйшых у Іспаніі Універсітэт Льейды, які быў заснаваны ў 1300. Закрыты ў 1717, ізноў адкрыты ў 1991. Дзейнічае Даследчы інстытут Льейды.

Маецца футбольны клуб «Льейда» (1939), які выступае на стадыёне «Кам д’эспортс» (1919, каля 13,5 тыс. месцаў). Штогод праводзіцца гарадское гастранамічнае свята слімакоў (у 2007 сабраў больш за 200 тыс. турыстаў).

Эканоміка

У эканоміцы горада дамінуе сфера паслуг (у т.л. адміністрацыйныя функцыі, гандаль, турызм). У індустрыяльным сектары вылучаецца вытворчасці будматэрыялаў і мінеральных угнаенняў; піўны завод.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі