Лю Сяабо | |
---|---|
кіт.: SHIQUEN NAGEE | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, праваабаронец, літаратурны крытык |
Дата нараджэння | 28 снежня 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 2017 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм |
Жонка | Liu Xia |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Hermann Kesten Prize (2010) прэмія «Чалавек чалавеку» (2008) One Humanity Award (2012) Giuseppe Motta Medal (2010) Human Rights Press Award (2004, 2005, 2006) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лю Сяабо (кіт.: 劉曉波, нар. 28 снежня 1955 года, Чанчунь — 13 ліпеня 2017, Шэньян) — кітайскі праваабаронца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2010 года.
Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаннем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь.
Працаваў прафесарам Пекінскага ўніверсітэта. Стаў лідарам групы інтэлектуалаў, што патрабавалі свабоды. З 2003 года ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтр.
Пасля таго як напісаў «Хартыю-08» з патрабаваннем дэмакратычных рэформаў па аналогіі з чэшскай «Хартыяй-77», яго арыштавалі 8 снежня 2008 года (за два дні да публікацыі гэтага дакумента). У снежні 2009 года быў асуджаны на 11 гадоў зняволення за «падбухторванне да падрыву дзяржаўнага ладу».
Гэта рашэнне было асуджана з боку Еўрасаюза, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 года Вацлаў Гавел, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на суісканне Нобелеўскай прэміі, пасля чаго прадстаўнік МЗС Кітая заявіў, што прысуджэнне яму прэміі было б «цалкам памылковым».
13 ліпеня 2017 года праваабаронца памёр ад раку печані.