Манагуа

Горад
Манагуа
Managua
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
24 сакавіка (5 красавіка) 1819
Плошча
  • 267,2 км²
Вышыня цэнтра
83 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1,817 млн чалавек (2004)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
+505 2
Афіцыйны сайт
Манагуа на карце Нікарагуа
Манагуа (Нікарагуа)
Манагуа
Манагуа (Нікарагуа)
Манагуа

Манагуа (ісп.: Managua) — сталіца і найбуйнейшы горад Нікарагуа; з’яўляецца таксама адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага дэпартамента краіны. Насельніцтва — 1.817.000 чал. (2004).

Геаграфія

Горад знаходзіцца на захадзе краіны, на паўднёвым беразе возера Манагуа.

Гісторыя

Манагуа быў заснаваны іспанцамі на месцы індзейскага паселішча, вядомага з XVI стагоддзя. У 1855 годзе горад стаў сталіцай краіны. На працягу сваёй гісторыі горад неаднаразова пакутаваў ад стыхійных бедстваў: ў 1876 годзе здарылася наймоцная паводка; ў 1885, 1931 і 1972 гадах. адбываліся разбуральныя землятрусы, у 1936 годзе выбухнуў моцны пажар.

У 1979 годзе ў горадзе ішла жорсткая гарадская вайна (герылья) паміж атрадамі Сандынісцкага фронта нацыянальнага вызвалення (СФНВ) і войскамі дыктатара А. Самосы. 4 чэрвеня 1979 года ў Манагуа пачалася агульнанацыянальная забастоўка, а 9 чэрвеня — узброенае паўстанне. На 19-ы дзень паўстання часткі СФНВ і паўстанцы (усяго 6 тыс. чал.) пачалі адыход са сталіцы. З імі сышлі і бежанцы. 14 ліпеня калоны СФНВ зноў перайшлі ў наступ на Манагуа. У горадзе разгарнулася будаўніцтва барыкад. 17 ліпеня Прэзідэнт А. Самоса адрокся ад пасады перад нікарагуанскім кангрэсам і вылецеў у ЗША. 19 ліпеня 1979 года атрады СФНВ урачыста ўвайшлі ў сталіцу краіны.

1 ліпеня 2009 года мэр горада Алексіс Аргуэё быў знойдзены мёртвым у сваёй рэзідэнцыі (Аргуэё, былы баксёр (трохразовы чэмпіён свету па боксе) быў абраны мэрам у лістападзе 2008 года). 8 ліпеня 2009 года прысягу ўступлення на пасаду мэра прыняла Дэйзі Торэс.

Насельніцтва

Год Колькасць
1906 38 662
1920 58 523
Год Колькасць
1940 102 539
1950 140 334
Год Колькасць
1963 274 278
1971 384 904
Год Колькасць
1995 864 201
2005 937 489

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі