Марк Порцый Катон Старэйшы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Marcus Porcius Cato | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Сумесна з | Lucius Valerius Flaccus | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 234 да н.э. |
||||||
Смерць |
149 да н.э. |
||||||
Род | Porcii Catones | ||||||
Бацька | невядома | ||||||
Маці | невядома | ||||||
Жонка | Licinia і Salonia | ||||||
Дзеці | Marcus Porcius Cato Licinianus і Marcus Porcius Cato Salonianus | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, старажытнарымскі гісторык, эканаміст, паэт, старажытнарымскі палітык, філосаф, аратар, гісторык, салдат | ||||||
Званне | legatus legionis і Ваенны трыбун | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк Порцый Като́н («Старэйшы», «Цэнзар» ці «Цэнзорый»; лац.: Marcus Porcius Cato Maior (Censor, Censorius); 234 да н.э. — 149 да н.э.) — старажытнарымскі палітычны дзеяч, пісьменнік, інаватар у рымскай літаратуры і кансерватар у палітыцы.
Катон нарадзіўся ў 234 годзе да н. э. ў старажытным рымскім муніцыпіі Тускул у малавядомай плебейскай сям'і Порцыяў. Паводле этнічнага паходжання розныя даследчыкі адносяць Катона да лацінаў, сабінаў ці этрускаў.
У 217 ці 216 годзе да н. э., хутка пасля пачатку Другой Пунічнай вайны, малады Катон паступіў на службу ў рымскую армію. У 214 годзе да н. э. ён заняў пасаду вайсковага трыбуна, хаця звычайна на яе прызначалі вайскоўцаў з большым вопытам. У 205 ці 204 годзе да н. э. Катон быў абраны квестарам і дапамагаў консулу Публію Сцыпіёну рыхтавацца да дэсанта з Сіцыліі ў Афрыку. Аднак паміж імі не было паразумення: Катон абвінаваціў Сцыпіёна ў заняпадзе дысцыпліны ў легіянераў. У наступных аперацыях Катон, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічаў. У апошні год Другой Пунічнай вайны Катон быў на Сардзініі, адкуль ён вярнуўся ў Рым з паэтам Эніям.
Пасля заканчэння вайны Катона абралі плебейскім эдылам на 199 год да н. э., а пасля — прэтарам на 198 год да н. э. У якасці прэтара ён кіраваў Сардзініяй, і сваёй сумленнасцю дамогся павагі мясцовых жыхароў. Кар'ерныя поспехі маладога рымляніна з малавядомай сям'і тлумачацца сувязямі з арысткратычным патрыцыянскім родам Валерыяў Флакаў. Разам з прадстаўніком апошніх, Луцыям Валерыем Флакам, Катон у 195 годзе да н. э. быў консулам. Свой кансулат Марк правёў на Пірэнейскам паўвостраве, дзе ён кіраваў правінцыяй Блізкая Іспанія. Катон узначаліў войска і падавіў паўстанне іберыйскіх плямёнаў. За перамогі ў Іспаніі сенат дазволіў Катону правесці трыумф. У 191 годзе да н. э. Катон удзельнічаў у Сірыйскай вайне і адыграў вырашальную ролю ў бітве пад Фермапіламі.
Узвышэнне Катона было звязана не толькі з дапамогай Валерыяў Флакаў, але і з яго вострымі публічнымі прамовамі. Ён асуджаў раскошу арыстакратыі і заганы сучаснага яму грамадства. Менавіта з-за праграмы барацьбы з заганамі Катона абралі цэнзарам на 184 год да н. э. Новы цэнзар адразу правёў агляд сената і выключыў некалькіх арыстакратаў. Падчас агляду саслоўя вершнікаў Катон выключыў шэраг прыхільнікаў Сцыпіёна. Для барацьбы з раскошай Марк увёў вялікі падатак на адзенне, жаночыя ўпрыгожванні і іншыя прадметы. Падтрымцы дзяржаўнага скарба быў прысвечаны перагляд дзяржаўных кантрактаў, а таксама павелічэнне ўзносаў публіканаў (адкупшчыкаў). Катон таксама змагаўся з незаконнымі будоўлямі на дзяржаўнай зямлі і выкарыстаннем дзяржаўных акведукаў для асабістых патрэбаў.
У старасці Катона накіравалі з пасольствам у Карфаген. Пасля вяртання ён пачаў пераконваць сенат у неабходнасці новай вайны з Карфагенам да поўнага яго знішчэння. Добра вядомы яго словы, якія ён дадаваў да кожнай сваёй прамовы: Ceterum censeo Carthaginem esse delendam — «Акрамя таго, я лічу, што Карфаген мусіць быць разбураны».
З-за актыўнай пазіцыі Катона і яго барацьбы з вядомымі сем'ямі яго прыцягвалі да суда 44 разы, але не здолелі асудзіць.
Вядома дзевяць асобных твораў і зборнікаў, якія напісаў Катон:
Апошнія шэсць твораў захаваліся ў невялікіх фрагментах, «Пачаткі» і зборнік прамоў захаваліся ў значных фрагментах, «Земляробства» захавалася цалкам (гэта найранейшы прыклад лацінскай прозы).
Першая жонка — Ліцынія. Вядомы адзіны сын, Марк, які быў перспектыўным юрыстам, але памёр хутка пасля абрання ў прэтары. Другім шлюбам ён ажаніўся ўжо старым (яму было каля 80-ці) з 15-гадовай Салоніяй. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, у іх нарадзіўся сын, якога таксама назвалі Маркам. Па гэтай лініі праўнукам Катона был Марк Порцый Катон, вядомы як «Малодшы».