Марыя Крысціна Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Maria Christina von Habsburg-Lothringen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mercedes of Orléans | ||||||
Пераемнік | Вікторыя Яўгенія Батэнбергская | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 ліпеня 1858 |
||||||
Смерць |
6 лютага 1929 (70 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбург-Латарынгскі дом | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Maria Christina Désirée Henriette Felicitas Rainiera von Habsburg-Lothringen | ||||||
Бацька | Карл Фердынанд Аўстрыйскі | ||||||
Маці | Елізавета Францыска Марыя Аўстрыйская | ||||||
Муж | Альфонса XII | ||||||
Дзеці | Мерседэс, інфанта Іспаніі, Альфонса XIII і Марыя Тэрэза, інфанта Іспаніі | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Крысціна Дэзірэ Генрыета Феліцытас Раньера фон Габсбург-Латарынгская (ням.: Maria Christina Désirée Henriette Felicitas Rainiera von Habsburg-Lothringen; нар. 21 ліпеня 1858, Жыдлаховіцэ, Аўстрыйская імперыя — 6 лютага 1929, Мадрыд, Каралеўства Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, другая жонка караля Іспаніі Альфонса XII, пасля яго смерці — рэгент Іспаніі да нараджэння свайго сына Альфонса XIII, а затым падчас яго маленства (з 1885 па 1902 гады).
Нарадзілася ў замку Грос-Зеелавіц каля Брно ў Маравіі ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда эрцгерцагіні Лізаветы. Па бацьку прыходзілася ўнучкай Карлу Людвігу Аўстрыйскаму, герцагу Цешэнскаму і Генрыеце Насаў-Вейльбургскай. У сям’і яе звалі Крысці.
29 лістапада 1879 года ў базыліцы Аточа ў Мадрыдзе адбылося вянчанне Марыі Крысціны з каралём Іспаніі Альфонсам XII. У іх было трое дзяцей.
Калі кароль памёр ад туберкулёзу 25 лістапада 1885 года, каралева была цяжарная трэцім дзіцем. Спадкаванне кароны залежала ад полу гэтага дзіцяці — калі б на свет з’явілася трэцяя дачка, на трон ўзышла б старэйшая, — трон быў абвешчаны вакантным да родаў, а каралева стала рэгентшай. 17 мая 1886 года нарадзіўся сын — Альфонс XIII. Да таго, як яму ў 1902 годзе споўнілася 16 гадоў, Марыя Крысціна працягвала выконваць рэгенцкія абавязкі.
У 1929 годзе яна памерла ў каралеўскім палацы ў Мадрыдзе і пахавана ў Эскарыяле.