Мая Міхайлаўна Плісецкая | |
---|---|
руск.: Майя Михайловна Плисецкая | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 2015 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Mikhail Plisetski |
Маці | Рахіль Міхайлаўна Месерэр-Плісецкая |
Муж | Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын і Марыс-Рудольф Эдуардавіч Ліепа |
Прафесія | балерына, харэограф, акцёрка, балетмайстар, балетны педагог, мемуарыстка |
Гады актыўнасці | з 1943 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0687334 |
Сайт | shchedrin.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мая Міхайлаўна Плісецкая (руск.: Майя Михайловна Плисецкая; 20 лістапада 1925, Масква — 2 мая 2015) — савецкая і расійская артыстка балета, харэограф, пісьменнік, актрыса, народная артыстка СССР (1959), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі.
Нарадзілася ў Маскве ў сям'і савецкага гаспадарчага дзеяча Міхаіла Эмануілавіча Плісецкага (нарадзіўся у Гомелі) і актрысы нямога кіно Рахілі Міхайлаўны Месерэр (нарадзілася ў Вільні). Дзядзькам яе быў балетмайстар Асаф Месерэр, братамі — балетмайстры Аляксандр і Азары Плісецкія, кузэн — тэатральны мастак Барыс Месерэр.
У 1938 годзе бацьку Маі Плісецкай расстралялі, маці выслалі ў Казахстан у Акмалінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы. Каб дзяўчынку не забралі ў дзіцячы дом, яе ўдачарыла цётка па матчынай лініі, балерына, салістка Вялікага тэатра Суламіф Месэрэр.
Мая Плісецкая скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1943). У 1943-90 з'яўлялася салісткай Вялікага тэатра ў Маскве. У 1966 годзе яна была ў ліку 25 дзеячаў культуры, якія падпісалі калектыўны ліст Л. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.
У 1983-84 мастацкі кіраўнік балетнай трупы Рымскага опернага тэатра, у 1988-90 — «Тэатра лірыка насіяналь» (Мадрыд). Мела грамадзянства Іспаніі і Літвы, аднак апошнія гады жыла пераважна ў Германіі (разам з мужам, Радзівонам Шчадрыным).
Для яе выканаўчага стылю характэрны шырокая палітра харэаграфічных фарбаў ад лірызму да моцных парываў, тэхнічная віртуознасць, стыхійная непасрэднасць, драматычная экспрэсія, псіхалагічная глыбіня, выразнасць рухаў. Сярод яе лепшых партый — Маша («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Мірта («Жызэль » А. Адана), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонда ў аднайменным балеце (музыка А. Глазунова) і інш. Да позняга перыяду адносяцца работы ў «Кармэн-сюіце», а таксама знакаміты сольны нумар балерыны «Паміраючы лебедзь».
М. Плісецкая паставіла балеты свайго мужа Р. Шчадрына «Ганна Карэніна», «Чайка» (1980) і «Дама з сабачкам» (1985), прычым выканала ў іх галоўныя ролі. Здымалася на тэлебачанні і ў кіно («Вайна і мір», 1966). Аўтар кнігі «Я, Мая Плісецкая» (1994). У 1994 прайшоў першы міжнародны балетны конкурс «Мая» (Санкт-Пецярбург).
Яе творчасці прысвечаны дакументальныя фільмы «Мая Плісецкая» (1964), «Балерына» (1969) і інш. Лаўрэат прэміі Г. Паўлавай (1962, Парыж).