Мухамед Алі Джына

Мухамед Алі Джына
урду: محمد علی جناح
гудж.: મહમદ અલી ઝીણા
1-ы генерал-губернатар Пакістана
15 жніўня 1947 — 11 верасня 1948
Пераемнік Khawaja Nazimuddin
старшыня Нацыянальнай асамблеі Пакістана
11 жніўня 1947 — 11 верасня 1948
Пераемнік Maulvi Tamizuddin Khan
President of the Constituent Assembly of Pakistan
11 жніўня 1947 — 11 верасня 1948
Пераемнік Ліякат Алі Хан

Нараджэнне 25 снежня 1876(1876-12-25)
Смерць 11 верасня 1948(1948-09-11) (71 год)
Месца пахавання
Бацька Jinnahbhai Poonja
Маці Mitthibai Jinnahbhai
Жонка Emibai Jinnah і Rattanbai Jinnah
Дзеці Dina Wadia
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, барыстар, змагар за свабоду
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт majinnah.com.pk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мухамед Алі Джына (урду: محمد علی جناح; англ.: Muhammad Ali Jinnah; 25 снежня 1876, Карачы11 верасня 1948) — палітычны дзеяч Пакістана.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і гуджарацкага гандляра. Атрымаў ў 1896 годзе юрыдычную адукацыю ў Англіі, да 1930 года займаўся адвакацкай практыкай у Бамбеі. З 1906 года член Індыйскага нацыянальнага кангрэса. З 1912 года адначасова прымаў удзел у дзейнасці Мусульманскай лігі. Напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны 1914—1918 гадоў выступаў за адзінства індусаў і мусульман. У 1921 годзе, у перыяд ператварэння Нацыянальнага кангрэса ў масавую партыю, Джына выйшаў з кангрэса. У 1928 годзе на Усепартыйнай канферэнцыі па выпрацоўцы індыйскай канстытуцыі Джына дамагаўся прадастаўлення мусульманам 1/3 месцаў у органах улады (у той час як яны складалі 1/4 частку насельніцтва Індыі) і ўвядзення курыяльнай сістэмы выбараў па рэлігійнай прыкмеце. У 1930-1934 гадах жыў у Англіі. У 1930-1932 гадах член індыйскай дэлегацыі на канферэнцыі «Круглага стала». З 1934 года лідар Мусульманскай лігі. Джына выступаў за незалежнасць Індыі, але ў асноўным яго палітычная дзейнасць была накіравана на абарону інтарэсаў мусульманскай абшчыны. У 1940 годзе пад кіраўніцтвам Джыны Мусульманская ліга вылучыла патрабаванне аб адасабленні ад Індыі абласцей з мусульманскім насельніцтвам і стварэння з іх дзяржавы Пакістан. Джына кіраваў рухам за ўтварэнне Пакістана. Пасля падзелу Індыі (1947) быў генерал-губернатарам Пакістана. У Пакістане Джыну лічаць стваральнікам дзяржавы і называюць «Вялікім правадыром» і «Айцом нацыі».

Зноскі