Мікалай Генадзевіч Басаў | |
---|---|
руск.: Никола́й Генна́диевич Ба́сов | |
Дата нараджэння | 14 снежня 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1 ліпеня 2001 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ksenia Tikhonovna Basova |
Дзеці | Dmitri N. Basov |
Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, палітык |
Навуковая сфера | радыёфізіка, фізіка і квантавая электроніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Аляксандравіч Леантовіч і Аляксандр Міхайлавіч Прохараў |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
прэмія Калінгі (1986) honorary doctorate of the University Polytechnic of Madrid (28 студзеня 1985) Edward Teller Award (1991) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікала́й Гена́дзевіч Ба́саў (14 снежня 1922, горад Усмань, Тамбоўская губерня — 1 ліпеня 2001) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Замежны член Балгарскай АН (1974). Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў ад Масквы.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Басаў паступіў у МІФІ, абараніў дыплом ў 1950 годзе. З 1948 года ён працаваў лабарантам ў Фізічным інстытуце імя Лебедзева АН СССР (ФІАН), дзе і працягнуў працу пасля атрымання дыплома пад кіраўніцтвам М. А. Леантовіча і А. М. Прохарава. У 1953 годзе Басаў абараніў кандыдацкую, а ў 1956 годзе — доктарскую дысертацыю.
У 1958—1972 гадах Басаў з'яўляўся намеснікам дырэктара ФІАН, а з 1973 па 1989 год быў дырэктарам гэтага інстытута. Тут у 1963 годзе ён арганізаваў Лабараторыю квантавай радыёфізікі, якую ўзначальваў да сваёй смерці. У 1962 годзе Басаў быў абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, а ў 1966 годзе — акадэмікам АН СССР, пасля абіраўся ў прэзідыум Акадэміі навук (член прэзідыума АН СССР з 1967 па 1990 год, РАН з 1991). Басаў быў галоўным рэдактарам часопісаў «Навука», «Квант», «Квантавая электроніка», «Прырода», у 1978—1990 гадах з'яўляўся старшынёй праўлення Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Веды», быў зменены на гэтай пасадзе К. В. Фраловым.