Міністэрства адукацыі ЗША

Пячатка міністэрства
Галоўны будынак міністэрства адукацыі ЗША

Міністэрства адукацыі ЗША (англ.: United States Department of Education) — адзін з выканаўчых дэпартаментаў ЗША.

Міністэрства было створана ў 1979 годзе шляхам падзелу міністэрствы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, якое існавала раней, на міністэрства адукацыі і міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША. У адрозненне ад шматлікіх іншых краін, адукацыя ў ЗША вельмі дэцэнтралізавана, асноўную ролю адыгрываюць штаты і мясцовыя школьныя саветы, а роля міністэрства адукацыі параўнальна невялікая. Гэта адно з самых маленькіх міністэрстваў ЗША. Па стане на 2007 год колькасць супрацоўнікаў міністэрства складае 5000 чалавек, бюджэт (2011 фінансавы год) — каля 71 млрд долараў). У задачы міністэрства ўваходзіць размеркаванне федэральных фінансавых сродкаў на адукацыю, збор інфармацыі пра амерыканскія школы, забеспячэнне роўнага доступу да адукацыі. Міністэрства ўзначальвае міністр адукацыі ЗША, у наш час гэту пасаду займае Арнэ Дункан.

Зноскі

  1. Department of Education Organization Act As Enacted
  2. FY2011 Federal Budget Архівавана 29 чэрвеня 2015.
  3. Arne Duncan, U.S. Secretary of Education - Biography. .ed.gov. Праверана 13 чэрвеня 2011.

Спасылкі