Нарвежскае мора | |
---|---|
Размяшчэнне | Паўночны Ледавіты акіян |
Плошча | 1 340 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 3970 м |
Сярэдняя глыбіня | 1600—1750 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Нарвежскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж Скандынаўскім паўвостравам, Шэтлендскімі, Фарэрскімі а-вамі, Ісландыяй і востравам Ян-Маен.
Абмывае заходнія берагі Нарвегіі. Плошча 1,4 млн км², глыбіня да 3970 м (сярэднія глыбіні — 1600—1750 м), салёнасць — каля 35 ‰. Аддзелена ад Атлантычнага акіяна падводным хрыбтом, на якім размешчаны Фарэрскія і Шэтлендскія а-вы; найбольшая глыбіня над хрыбтом не перавышае 600 м. Каля берагоў Нарвегіі водмелі (Лафатэнскія банкі і інш.). Тэмпература вады ў лютым 2—7 °C, у жніўні 8—12 °C. Праз мора ідзе цёплае Нарвежскае цячэнне, якое абумоўлівае яго незамярзальнасць. Прынівы паўсутачныя (да 3,3 м).
Развіта рыбалоўства і здабыча нафты. Важнейшыя парты — Тронхейм, Тромсё і Нарвік.