Нацыянальная бібліятэка Францыі

Нацыянальная бібліятэка Францыі
фр.: Bibliothèque nationale de France
Выява лагатыпа
Авальная зала ў старым будынку бібліятэкі на вуліцы Рышэльё
Авальная зала ў старым будынку бібліятэкі на вуліцы Рышэльё
Краіна
Адрас  Францыя, Парыж
Заснавана 1537
Філіялы BnF-Partnerships, Q3044752?, Maps and Plans Department of the BnF, Bibliothèque de l'Arsenal, Prints and Photographs Department of the Bibliothèque nationale de France, Manuscript department of the Bibliothèque nationale de France, Кабінет медалёў, Music Department of the National Library of France, Département Philosophie, histoire, sciences de l'homme de la Bibliothèque nationale de France, Q89478697?, Département Littérature et art Paris і Q65965621?
Код ISIL FR-751131015 і FR-759999999
Фонд
Аб'ём фонду 31 млн адзінак (14 млн кніг)
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
  • 926 000 чал. (2018)
  • 920 818 чал. (2019)
Колькасць чытачоў 1,3 млн у год
Іншая інфармацыя
Бюджэт €254 млн
Дырэктар Kévin Riffault
Супрацоўнікі 2 651
Вэб-сайт bnf.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная бібліятэка (фр. Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў свеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Гістарычна размяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі - Кабінет медалёў і манускрыпты. Асноўнае бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., з іх 2500 чал. — поўны дзень.

Спіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:

  • сховішча манускрыптаў і старадаўніх кніг у будынку Рышэльё/Лувуа (site Richelieu/Louvois) у 2-ай акрузе змяшчае 12000000 малюнкаў і гравюр, 890 тыс. карт і планаў, 530 тыс. манет;
  • галоўнае сховішча ў новым ансамблі будынкаў Тальбіяк або Франсуа-Мітэран (site François-Mitterrand (Tolbiac)) у 13-й акрузе;
  • Арсенал (site de l'Arsenal) у 4-й акрузе;
  • Бібліятэка-музей Оперы Гарнье (Bibliothèque-musée de l'Opéra) у 9-й акрузе;
  • на Страсбургскім бульвары (site du boulevard de Strasbourg) у 10-й акрузе;
  • дом Жана Вілара (Jean Vilar) у Авіньёне;
  • тэхнічная частка ў Бюсі-Сен-Жорж (Bussy-Saint-Georges);
  • тэхнічная частка ў Сабле-сюр-Сарта (Sablé-sur-Sarthe).

Кароткая гісторыя

Нацыянальная бібліятэка Францыі — адна з самых старых у Еўропе. Каралеўская бібліятэка існавала ў Луўры яшчэ пры Карле V (кіраваў у 1364—1380 гг.) і налічвала 1200 рукапісаў. З часам ад гэтага збору амаль нічога не засталося, таму Людовік XI быў прымушаны пачынаць стварэнне палацавага кнігасховішча ад самага пачатку. Францыск I загадаў дастаўляць у бібліятэку па асобніку кожнай кнігі, які друкаваўся ў Францыі, а ў 1544 г. вывез увесь збор з Луўра ў Фантэнбло.

У XVII стагоддзі бібліятэка вярнулася ў Парыж, а ў 1622 г. быў выдадзены першы яе каталог. Людовік XIV зрабіў бібліятэку публічнай, адкрыўшы яе для свабоднага наведвання. Сваю цяперашнюю назву бібліятэка атрымала па рашэнню Канвента ў часы Вялікай Французскай рэвалюцыі. У XIX стагоддзі намаганнямі Леапольда-Віктора Дэліля быў значна пашыраны аддзел рукапісаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.bnf.fr/fr/histoire-de-la-bibliotheque-nationale-de-france
  2. BnF - ABC of the collections: N for Numerous (англ.) (8 красавіка 2010). Праверана 15 ліпеня 2010.
  3. BnF - La BnF en chiffres - Collections (фр.) (17 красавіка 2008). Праверана 14 ліпеня 2010.
  4. BnF - La BnF en chiffres - Publics (фр.) (14 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2010.
  5. BnF - La BnF en chiffres - Budget (фр.) (14 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2010.
  6. BnF - La BnF en chiffres - Personnels (фр.) (31 кастрычніка 2006). Праверана 14 ліпеня 2010.
  7. Rapport d'activité de la BnF
  8. https://www.bnf.fr/fr/la-bnf-en-chiffres
  9. https://www.legifrance.gouv.fr/jorf/id/JORFTEXT000044290109 Праверана 2021.