Опра Уінфры

Опра Уінфры
англ.: Oprah Gail Winfrey
Імя пры нараджэнні англ.: Orpah Gail Winfrey
Род дзейнасці журналіст, тэлевядучы
Дата нараджэння 29 студзеня 1954
Месца нараджэння Касіаско, штат Місісіпі, ЗША
Грамадзянства
Маці Vernita Lee Winfrey
Дзеці Canaan Winfrey
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

прэмія Пібадзі (1995)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта (2013)

Time 100: The Most Important People of the Century

Time 100 (2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2010, 2012)

медаль Спінгарна (2000)

Bob Hope Humanitarian Award (2002)

Jefferson Awards for Public Service (1998)

NAACP Image Award for Outstanding News, Talk or Information – Series or Special (1993, 1989, 1994, 1995)

NAACP Image Award for Entertainer of the Year (1991)

NAACP Image Award – Hall of Fame Award (2005)

People's Choice Awards (1988, 1997, 1998, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008)

прайм-тайм прэмія «Эмі» (2000)

Producers Guild of America Awards (1999)

прэмія Марыян Андэрсан (2003)

Нацыянальная зала славы жанчын (1994)

прэмія Гарацыа Элджэра (1993)

прэмія цэнтра Кенэдзі

Disney Legends (2017)

кніжная прэмія Анісфілд-Вулф (2010)

American Black Film Festival (1999)

Genesis Award (2011)

ордэн Усмешкі

Time 100 (2022)

Time 100 (2018)

Залаты глобус

honorary degree from Spelman College (1993)

Нацыянальная кніжная прэмія (1999)

American Library Association Honorary Membership (1997)

Узнагарода імя Джына Хершалта (12 лістапада 2011)

Сайт oprah.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Опра Гэйл Уінфры (нар. 29 студзеня 1954, Касіаско, штат Місісіпі, ЗША) — амерыканская тэлевядучая, журналістка і актрыса. Самая ўплывовая жанчына шоубізнесу па версіі часопіса "Forbes", самая багатая жанчына і афраамерыканка ў свеце.

Кар'ера

Опра Уінфры працавала і вучылася ва ўніверсітэце: яна была самым маладым рэпарцёрам у мясцовых СМІ і першай афраамерыканскай жанчынай-рэпарцёрам тэлебачання Нэшвіла. У 18 гадоў выйграла ў тэатралізаваным конкурсе прыгажосці "Miss Black Tennessee", а ўжо ў 1976 годзе перайшла на WJZ-TV у горадзе Балтымар, стала памочніцай шасцігадзінных навін і яе пачалі прызнаваць мясцовай знакамітасцю.

На хвалі першай папулярнасці Опра Уінфры засноўвае медыя-кампанію "Harpo Productions", якая цяпер з'яўляецца адной з найбуйнейшых кампаній у свеце. У 1976 годзе Уінфры ўладкавалася на працу на тэлеканал WJZ-TV дыктаркай навін, а пасля стала вядучай ранішняга шоў.

У 1983 годзе пераходзіць на канал WLS-TV і становіцца вядучай навін. На працягу некалькіх месяцаў адкрыты, спачувальны асабісты стыль Уінфры змог здабыць шалёную папулярнасць. Рэйтынгі канала хутка пайшлі ўверх. На хвалі агульнанацыянальнага поспеху Уінфры атрымлівае ролю ў фільме Стывена Спілберга "Барва пурпурная", за якую намінаваная на Оскар.

У 1986 годзе запускае ўласнае ток-шоу. Уінфры выкарыстала шоў у якасці адукацыйнай платформы, дэманструючы кніжныя клубы, інтэрв'ю і сегменты самаўдасканалення. "Шоу Опры Уінфры" праіснавала 25 гадоў. Толькі за першыя два гады яно прынесла каля $ 125 млн прыбытку. А праз 10 гадоў з моманту запуску стала самым папулярным шоу у ЗША і дэманстравалася яшчэ ў 64 краінах свету. За ўвесь жа час існавання шоу з'явілася ў 146 краінах. У 2011 годзе выйшаў апошні 4 561 выпуск.

Пасля закрыцця шоу Опра запусціла уласны тэлеканал OWN. Нягледзячы на спрэчны старт, канал атрымаў сваё ў студзені 2013 года, калі Уінфры перадала ў эфір інтэрв'ю з Лэнсам Армстронгам, амерыканскім веласіпедыстам і сяміразовым пераможцам Тур дэ Франс, які быў пазбаўлены сямі тытулаў у 2012 годзе з-за абвінавачванняў у допінгу. Падчас інтэрв'ю Армстранг прызнаўся, што выкарыстаў стымулятары на працягу сваёй кар'еры. Гэта размова прынесла мільённыя прыбыткі для канала. Афіцыйны канал YouTube OWN мае каля 2,5 мільёна падпісчыкаў.

У 2000 годзе Опра Уінфры заснавала штомесячны друкаваны часопіс "О, часопіс Опры". У 2012 годзе аднавіла працу кніжнага клуба пад назвай "Кніжны клуб Опры 2.0", пачынаючы з мемуараў "Дзікая: небяспечнае падарожжа як спосаб здабыць сябе" аўтара Шэрыл Стрэйд. Кнігі, выбраныя Опрай Уінфры для чытання ў клубе, хутка становяцца бэстсэлерамі. Гэты феномен атрымаў назву "Эфект Опры".

Дабрачыннасць

У 2005 годзе Опру Уінфры назвалі найбуйнейшым афраамерыканскім філантропам у гісторыі. Яе арганізацыя «Oprah’s Angel Network» сабрала больш за 51 млн долараў для дабрачынных праграм, уключаючы асвету дзяўчат у Паўднёвай Афрыцы і дапамогу ахвярам урагану «Катрын». У 2007 годзе Опра Уінфры засноўвае школу для дзяўчат.

Опра Уінфры — адданая актывістка ў барацьбе за правы дзяцей. У 1994 годзе прэзідэнт Біл Клінтан зацвердзіў законапраект, які яна прапанавала Кангрэсу, стварыўшы агульнанацыянальную базу дадзеных асуджаных за разбэшчванне непаўналетніх.

Зноскі