Патрык Уайт | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Patrick Victor Martindale White |
Дата нараджэння | 28 мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1990 (78 гадоў) ці 29 верасня 1990 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, драматург, паэт, сцэнарыст, аўтабіёграф |
Гады творчасці | з 1935 |
Жанр | проза |
Прэміі | |
Узнагароды |
Australian of the Year (1973) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Патрык Віктар Мартындэйл Уайт (англ.: Patrick Victor Martindale White; 28 мая 1912, Лондан — 30 верасня 1990) — аўстралійскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1973) «За эпічнае і псіхалагічнае майстэрства, дзякуючы якому быў адкрыты новы літаратурны мацярык».
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1935). Дэбютаваў у 1935.
Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіяграфічнай кнігі «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх паказана англійская рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі.