Педру Алварыш Кабрал

Педру Алварыш Кабрал
парт.: Pedro Álvares Cabral
Імя пры нараджэнні парт.: Pedro Álvares de Gouveia
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, мараплавец
Дата нараджэння 1467 ці 1468
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1520
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Fernão Cabral
Маці Isabel de Gouveia de Queirós
Жонка Isabel de Castro
Дзеці António Cabral і Fernão Álvares Cabral
Член у
Узнагароды і прэміі
Knight of the Military Order of Christ
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Педру Алварыш Кабрал (1467 ці 1468, Бельмонтэ — каля 1520, Сантарэн) — партугальскі мараплавец, якому належыць адкрыццё Бразіліі.

Адкрыццё Бразіліі

Паходзіў са шляхетнай партугальскай сям’і. Пасля ўдалага вяртання Васка да Гама быў пасланы ў Індыю каралём Мануэлам I у якасці адмірала 2-га партугальскага флоту, які складаўся з 13 караблёў і 1200 чалавек экіпажа.

Адплыў 9 сакавіка 1500 года з Лісабона, але, каб пазбегнуць зацішша на афрыканскім беразе, узяў больш заходні кірунак і праз месяц апынуўся ля берага Паўднёвай Амерыкі, цяпер бразільскага. 24 красавіка ён высадзіўся і назваў берагавую паласу Terra da Vera Cruz, абвясціўшы яе валоданнем Партугаліі.

Усведамляючы значэнне зробленага ім адкрыцця, Кабрал накіраваў у Лісабон аднаго з капітанаў, Гаспара дэ Лемуша, са знакамітым пасланнем каралю, якое напісаў яго сакратар Перу Ваш дэ Камін’я. Праз некалькі месяцаў кароль адправіў у Вера-Круш 3 каравелы пад камандаваннем адмірала Куэлью. Кабрал між тым аднавіў плаванне ў Індыю.

Зноскі

  1. Pedro ?lvares Cabral // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pedro Álvarez Cabral // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.