Праліў Дэвіса | |
---|---|
англ. Davis Strait, фр. Détroit de Davis, дацк. Davisstrædet | |
Характарыстыкі | |
Даўжыня | 1 170 км |
Найбольшая глыбіня | 3 660 м |
Размяшчэнне | |
65° пн. ш. 58° з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Раздзяляе | Грэнландыя, Бафінава Зямля |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праліў Дэвіса, Дэвісаў праліў (англ.: Davis Strait, фр.: Détroit de Davis, дацк.: Davisstrædet) — праліў, які падзяляе Грэнландыю і востраў Бафінава Зямля (канадская правінцыя Нунавут), злучае мора Бафіна з морам Лабрадор Атлантычнага акіяна.
Даўжыня праліва 1170 км. Шырыня ад 300 да 950 кіламетраў, найбольшая глыбіня складае 3660 метраў, найменшая — 104 м.
Праліў названы ў гонар англійскага мараплаўца Джона Дэвіса (1550—1605), які ў 1580-х гадах здзейсніў некалькі плаванняў у гэты рэгіён і даследаваў узбярэжжа Грэнландыі і Бафінавай зямлі. Праліў разам з прылеглай часткай сушы быў адкрыты Дэвісам у 1583 годзе.
На тэрыторыі праліва знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу.