Пржэмысл Отакар I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Přemysl Otakar I. ням.: Ottokar I. | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў II | ||||||
Пераемнік | Генрых (Індржых) Бржэціслаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Генрых (Індржых) | ||||||
Пераемнік | Чэхія ператворана ў каралеўства | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 15 жніўня 1198, Майнц | ||||||
Сумесна з | Вацлаў I (1228 — 1230) | ||||||
Пераемнік | Вацлаў I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў II | ||||||
Пераемнік | Конрад I Ота | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1155 |
||||||
Смерць |
15 снежня 1230 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Уладзіслаў II[d] | ||||||
Маці | Judith of Thuringia | ||||||
Жонка | Adelheid of Meissen і Канстанцыя Венгерская | ||||||
Дзеці | Дагмара Багемская, Ганна Лягніцкая, Вацлаў I, Агнеса Чэшская, Юдзіта Пржэмыслаўна, Vladislaus, Margrave of Moravia, Přemyslid, Margrave of Moravia, Božislava, Hedwika a Boemiei, Guglielma de Bohême, Vratislav і Vratislav of Bohemia | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пржэ́мысл О́такар I (чэшск.: Premysl Otakar I., ням.: Ottokar I.; паміж 1155 і 1170 — 15 снежня 1230) — князь Оламаўца ў 1179—1182 гадах, князь Чэхіі ў 1192—1193, 1197—1198 гадах, кароль Чэхіі (Багеміі) з 1198 года. Паходзіў з дынастыі Пржэмысловічаў, быў сынам караля Чэхіі Уладзіслава II ад другога шлюбу з Ютай Цюрынгскай.
Падчас пачатку кіравання Пржэмысла Отакара ў Чэхіі ішлі міжусобныя войны за ўладу паміж рознымі лініямі дынастыі Пржэмысловічаў. Пераможцам з іх выйшаў Пржэмысл Отакар — яму ўдалося дамагчыся міру, умацаваць цэнтральную ўладу і прыслабіць палітычную самастойнасць буйной знаці. Умела выкарыстоўваючы барацьбу за тытул імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі, Пржэмысл Отакар дамогся прызнання за сабой спадчыннага каралеўскага тытула і права праводзіць незалежную ад імперыі палітыку. Гэтыя правы былі замацаваны ў дакуменце, які атрымаў назва «Залатая сіцылійская була». Падчас кіравання Пржэмысла Отакара вырас міжнародны прэстыж Чэшскага каралеўства, а біскупы і духавенства атрымалі значныя правы і прывілеі.
1-я жонка: з 1178 (развод 1198/1199) Адэльгейда (Адлета) Мейсенская (пам. 1 лютага 1211), дачка маркграфа Мейсена Атона Багатага і Гедвігі Брадэнбургскай. Дзеці:
2-я жонка: з каля 1198/1199 Канстанцыя Венгерская (каля 1180 — 6 снежня 1240), дачка караля Венгрыі Белы III і Агнэс (Ганны) дэ Шаціён-сюр-Луан. Дзеці: