Пітэр Ластман

Пітэр Ластман
нідэрл.: Pieter Lastman
Дата нараджэння 1583
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1633(1633-04-04)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Уплыў Gerrit Pietersz Sweelink
Уплыў на Рэмбрант і Jan Albertsz Rotius
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пі́тэр Ла́стман (нідэрл. Pieter Lastman; каля 1583, Амстэрдам — 4 красавіка 1633, там жа) — нідэрландскі жывапісец. Брат Нікаласа Ластмана.

Пітэр Ластман нарадзіўся ў Амстэрдаме. Яго бацька быў царкоўным старастам, а маці ацэншчыкам карцін.

З кнігі Карэла ван Мандэра вядома, Пітэр Ластман вучыўся ў мастака Герыта Пітэрса Свейлінка. Пасля заканчэння навучання ён адправіўся ў Італію і некаторы час пражываў у Рыме і Венецыі. Там ён пазнаёміўся з творчасцю Караваджа, які аказаў уплыў на яго ўласны стыль. У Рыме ён уваходзіў у кола мастакоў, якія аб’ядналіся вакол Адама Эльсгаймера. У 1607 годзе ён вярнуўся ў Амстэрдам. Яго першыя работы датаваны 1606 годам. Ластман пісаў карціны на біблейскія і міфалагічныя сюжэты на фоне прыгожых пейзажаў, напрыклад уцёкі ў Егіпет, Адысей і Наўсікая, Мідас і Уваскрасенне Лазара.

Ластман хутка заваяваў славу мастака, які піша на гістарычныя тэмы, у яго была багатая майстэрня, карціны прадаваліся па добрых коштах. У 1618 г. Ластман быў прызнаны самым выдатным мастаком свайго роднага горада Амстэрдама. У 1619 годзе ён прыняў на навучанне Яна Лівенса. У 1625 годзе на працягу паўгода ў Ластмана вучыўся кампазіцыі Рэмбрант.

Зноскі