Роберт Уітэкер | |
---|---|
англ.: Robert Whittaker | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1980 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, эколаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | экалогія, геабатаніка, экалогія раслін і systematic botany |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Eminent Ecologist Award (1981) George Mercer Award (1967) |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Whittaker».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
Роберт Хардынг Уітэкер (англ.: Robert Harding Whittaker; 27 снежня 1920 — 20 кастрычніка 1980) — амерыканскі навуковец-эколаг і фітацэнолаг, адзін з найбольш вядомых эколагаў у свеце.
Займаўся пытаннямі класіфікацыі і ардынацыі раслінных супольнасцяў. Адстойваў пазіцыі прыхільнікаў кантынуальнасці расліннага покрыва, стаўшы адным з лідараў гэтага кірунку ў ЗША. Першым абгрунтаваў падзел арганізмаў на пяць царстваў — пракарыёты, працісты, грыбы, расліны, жывёліны. Аспрэчваў тэорыю монаклімакса, лічыў, што клімакс з'яўляецца мазаічным (яго канцэпцыя найбольш блізкая да тэорыі поліклімакса).