Рыкарда Джаконі | |
---|---|
італ.: Riccardo Giacconi | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2018 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mirella Giacconi |
Род дзейнасці | астраном, фізік, выкладчык універсітэта, астрафізік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Навуковая сфера | астрафізіка, фізіка, астраномія і Касмічныя прамяні |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
медаль Эліята Крэсана (1980) прэмія Генры Норыса Расела (1981) медаль Карла Шварцшыльда (2004) прэмія Вольфа па фізіцы (1987) медаль Кэтрын Брус (1981) прэмія Марселя Гросмана (2000) прэмія памяці Рыхтмаера (1975) Great Immigrants Award (2008) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыкарда Джаконі (італ.: Riccardo Giacconi; 6 кастрычніка 1931, Генуя, Італія — 9 снежня 2018) — амерыканскі фізік італьянскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2002). Атрымаў палову прэміі «за стварэнне рэнтгенаўскай астраноміі і вынаходства рэнтгенаўскага тэлескопа». Другую палову прэміі атрымалі Райманд Дэвіс і Масатосі Косіба «за стварэнне нейтрыннай астраноміі».
Рыкарда Джаконі нарадзіўся ў сям’і Антоніа Джаконі — уладальніка невялікай фірмы і яго жонкі Эльзы Кані Джаконі — настаўніцы фізікі і матэматыкі. Калі Рыкарда Джаконі было восем гадоў, яго бацькі развяліся, і ён стаў жыць са сваёй маці ў Мілане. Пасля абароны дысертацыі ў 1954 г. у Міланскім універсітэце, ён атрымаў там месца асістэнта прафесара фізікі. У 1956 г. перайшоў працаваць ва ўніверсітэт штата Індыяна ў Блумінгтане і ў 1958 г. у Прынстанскі ўніверсітэт. З 1959 года працаваў у Амерыканскай карпарацыі па навуцы і тэхніцы (АКНТ) у Кембрыджы — кампаніі, створанай Бруна Росі з мэтай праводзіць даследаванні на дзяржаўныя сродкі. У 1966 г. быў прыняты ў савет дырэктараў фірмы і з 1969 г. стаў віцэ-прэзідэнтам.
У 1973 г. перайшоў на працу намесніка дырэктара ў аддзяленне астрафізікі высокіх энергій Гарвард-Смітсанаўскага астрафізічнага цэнтра ў Кембрыджы. З 1981 г. працуе дырэктарам навуковага інстытута касмічных тэлескопаў і прафесарам універсітэта Джонса Хопкінса ў Балтымары. З 1991 г. па 1999 г. быў прафесарам фізікі і астраноміі ў Мілане. З 1993 г. па 1999 г. быў генеральным дырэктарам Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі ў Гархінгу пад Мюнхенам. У 1999 г. вярнуўся ў ЗША і з тых часоў з’яўляецца прэзідэнтам Аб’яднаных універсітэтаў Вашынгтона і прафесарам-даследчыкам ва ўніверсітэце імя Джонса Хопкінса ў Балтымары.
Рыкарда Джаконі жанаты на Мірэле Джаконі, якую ён ведаў са школьных гадоў і якая працавала ў МТІ перакладчыцай. У іх дзве дачкі — Джына і Ганна.