Рынат Леанідавіч Ахметаў | |
---|---|
укр.: Рінат Леонідович Ахметов | |
Род дзейнасці | бізнесмен, палітык, прадпрымальнік, эканаміст, банкір, прамысловец |
Дата нараджэння | 21 верасня 1966 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рынат Леанідавіч Ахметаў (укр.: Рінат Леонідович Ахметов; нар. 21 верасня 1966, Данецк, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік і палітык татарскага паходжання, лічыцца адным з самых багатых людзей Украіны.
Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны V і VI скліканняў ад Партыі рэгіёнаў. Прэзідэнт футбольнага клуба «Шахцёр» з Данецка з 1995 года. Таксама Рынат Ахметаў валодае 100 % акцый інвестыцыйнай прыватнай кампаніі System Capital Management.
Стан Ахметава ў верасні 2021 года ацэнены ў 10,0 млрд долараў (241-е месца ў свеце, па версіі Bloomberg). Згодна з сусветным рэйтынгам Forbes, у 2021 годзе Ахметаў заняў 327 месца сярод самых багатых людзей свету з капіталам 7,6 млрд долараў.