Рыёдзі Наёры | |
---|---|
яп.: 野依 良治 | |
Дата нараджэння | 3 верасня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар |
Навуковая сфера | хімія, фізічная хімія і арганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і доктар тэхнічных навук (1967) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Hitoshi Nozaki |
Член у | |
Узнагароды |
Нобелеўская прэмія па хіміі (2001) прэмія Вольфа па хіміі (2001) прэмія імя Артура Коўпа (1997) заслужаны дзеяч культуры (1998) прэмія Асахі (1992) Прэмія стагоддзя (1988) honorary doctor of the Nanjing University of Science and Technology (2006) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (26 мая 2005) Tetrahedron Prize (1993) Sir Derek Barton Gold medal (2010) |
Сайт | riken.jp/engn/r-world/ri… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыёдзі Наёры (3 верасня 1938, Кобэ, Японія) — японскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2001 годзе разам з К. Б. Шарплесам і У. С. Ноўлсам «за даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый».
Скончыў універсітэт у г. Кіёта ў 1967 годзе. З 1968 года ва ўніверсітэце г. Нагоя (з 1972 года прафесар; з 2000 года дырэктар навукова-даследчага цэнтра матэрыялазнаўства). У 2001—2002 гадах прэзідэнт Японскага хімічнага таварыства.
Аўтар навуковых прац па арганічнай хіміі. Распрацаваў аптычна актыўныя каталізатары для ажыццяўлення хіральна каталізавальных рэакцый асімітрычнага гідрыравання (1980), што дазволіла рэалізаваць прамысловы сінтэз энантыямераў хімічных злучэнняў і лекавых прэпаратаў з амаль 100-% выхадам канчатковых прадуктаў.
Член Японскай акадэміі (2002), замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2001), Расійскай АН (2003).