Сабах

Сабах
малайск.: Sabah, negeiri di bawah bayu
джаві:ساب
Герб Сцяг
Герб Сцяг[d]
Краіна  Малайзія
Гімн Sabah Tanah Airku
Статус штат Малайзіі
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кота-Кінабалу
Дата ўтварэння 16 верасня 1963
Губернатар Ахмадшах Абдула
галоўны міністр Hj. Musa Bin Hj. Aman
Насельніцтва (2010)
3 206 742 (3-е месца)
Шчыльнасць 43,56 чал./км² (14-е месца)
Плошча 73 619 км²
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 4095 м
Сабах на карце
Сабах, карце
Часавы пояс +8
Абрэвіятура SBH
Код ISO 3166-2 MY-12
Тэлефонны код 087-089
Паштовыя індэксы 88000–91999
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закон Малайзіі 1963 года (дакумент).
Пагадненні, што тычацца Малайзіі на англійскай мове (дакумент).

Сабах (малайск.: Sabah, negeiri di bawah bayu, джаві:سابه; код: SBH) — штат, знаходзіцца ва Усходняй Малайзіі і з'яўляецца другім па велічыні штатам Малайзіі, завецца таксама Negeri di bawah bayu, што азначае «Краіна ніжэй вятроў». Раней, быўшы брытанскай калоніяй, зваўся Брытанскае Паўночнае Барнэа, пазней атрымаў статус штата Малайскай федэрацыі. На захадзе мяжуе з іншым малайзійскім штатам на востраве КалімантанСаравакам. На поўдні мае граніцу з Інданезіяй. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кота-Кінабалу.

Геаграфія

Паўночна-заходнія берагі Сабаха абмывае шырокае Паўднёва-Кітайскае мора, паўночна-усходнія і паўднёва-усходнія берагі абмываюць невялікія міжастравыя моры — Сулу і Сулавесі. Берагавая лінія Сабаха зрэзана і ўтварае шэраг закрытых плыткіх, зручных для плавання бухт. Сярод іх бухты Бруней — на захадзе, Муруд — на поўначы, Лабук і Дарвел — на ўсходзе. Месцамі берагавая лінія прымае шхерны характар. Ва ўзбярэжжы мораў Сулу і Сулавесі шмат водмеляў, невялікіх астраўкоў і каралавых рыфаў, што абцяжарваюць суднаходства. Найболей значнымі астравамі з'яўляюцца Себатык, які Сабах палавініць з Інданезіяй, а таксама Бангі, Джамбанган, Малавалі, Тымбун-Мата, Бум-Бум.

Амаль уся прастора Сабаха, з выняткам вузкага берагавога беражка, займае невысокае пласкагор'е, што пераходзіць на захадзе ў горны хрыбет Крокер. У паўночнай частцы гэтага хрыбта знаходзіцца найвышэйшая вяршыня Малайзіі і ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі — гара Кінабалу (4 095 м).

Самая працяглая і паўнаводная рака Сабаха — Кінабатанган (560 км). У сваёй верхняй і сярэдняй плыні яна працякае па вузкай даліне, пераразаючы цэнтральную частку пласкагор'я. Кінабатанган, а таксама Сегама, Лабук і Сугут цякуць з захаду на ўсход і ўпадаюць ў мора Сулу. У Паўднёва-Кітайскае мора пускаецца толькі адна больш-менш значная рака — Падас. У раёне дэльты, пры ўпадзенні ў заліў Бруней, ад яе адлучаецца правае рукаво Кліяс, утвараючы нізінную забагненую востраў.

Клімат Сабаха экватарны, увесь час гарачы і вільготны. У горах клімат робіцца больш умераным, а на вялікай вышыні нават халаднаватым. Ападкаў у год вывальваецца ад 3750 мм на раўнінах да 5000 мм у горах.

Гісторыя

Сабах быў заняты англічанамі ў 1881 і стаў пратэктаратам. У 1946 была ўтворана брытанская каронная калонія Брытанскае Паўночнае Барнэа, а ў 1963 Сабах увайшоў у склад Малайскай Федэрацыі.

Адміністрацыйнае дзяленне

Штат падзяляецца на 5 раёнаў:

Акруг Адміністрацыйны цэнтр Плошча,
км²
Насельніцта,
чал. (2006)
1 Заходні бераг Кота-Кінабалу 7 588 954 000
2 Унутраная вобласць Бофарт 18 298 421 000
3 Кудат Кудат 4 623 190 000
4 Сандакан Сандакан 28 205 676 000
5 Тавау Тавау 14 905 757 000

Насельніцтва і этнічны склад

Многія жыхары Сабаха маюць часткова партугальскае паходжанне. Пашыраны імёны Фернанда, Гомес, Радрыгес. Сабахские фестывалі часам напамінаюць бразільскія.

Насельніцтва Сабаха складае каля дзвюх з паловай мільёнаў, афіцыйна прынята вылучаць 32 этнічныя групы. Найбольшая не-тубыльная этнічная група — кітайцы, складае 20 % насельніцтва. З мясцовых этнічных груп найбольшая — кадазан-дусун (каля 25 % насельніцтва); далей ідуць баджа (15 %) і мурут (3 %).

Каля 700 тыс. чалавек на Сабаху — філіпінцы, якія пракраліся сюды за кошт адсутнасці строгага кантролю за іміграцыяй і аховы мяжы. Паколькі мясцовы ўрад не прызнае наяўнасць у Сабаху нелегальных імігрантаў, філіпінцы ўжо ўкараніліся, займаючы працоўныя месцы ў будаванні і беручы ўдзел у камерцыйнай дзейнасці.

Малайская мова — агульная для ўсіх этнічных груп, у Сабаху прыняты сабахскі дыялект, што адрозніваецца інтанацыямі, і падобны па вымаўленні на інданезійскую мову. Шырока пашыраны англійская, кітайская (паўночнакітайская і хаку). Кадазан-дусун, баджа, мурут і малыя народы гавораць на сваіх мовах.

Спрэчка з Філіпінамі

Філіпіны прэтэндуюць на ўсю тэрыторыю Сабаха, абяцаную султанам Барнэа султанату Сулу ў 1703 за вайсковую падтрымку

Зноскі

Спасылкі