| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сайтама (яп.: さいたま市 Сайтама-сі) — горад у Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сайтама. Горад быў утвораны 1 мая 2001 года ў выніку аб'яднання гарадоў Урава, Омія і Ёна. 1 красавіка 2005 года да Сайтамы на ўсходзе быў далучаны горад Івацукі. Сайтама з'яўляецца горадам, вызначаным указам урада з 1 красавіка 2003 года. Горад уваходзіць у агламерацыю Вялікага Токіа.
Плошча горада складае 217,49 км², насельніцтва — 1 220 710 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 5 612,72 чал./км².
Сайтама падзяляецца на дзесяць адміністрацыйных раёнаў:
Сайтама злучана жалезнай і аўтамабільнымі дарогамі з Токіа (Какудо 16). Аэрапорт Хонда ў горадзе Акегава прызначаны для агульнай авіяцыі. Ён не здзяйсняе транспартных паслуг. Паездка ад міжнародных аэрапортаў Ханеда і Нарыта займае каля дзвюх гадзін.
У сувязі з правядзеннем у 2002 годзе Чэмпіянату свету па футболу была падоўжана лінія Такійскага метрапалітэна Намбоку ад станцыі Акабане-Івабуты да Урава-Місона. Але за межамі Токіа лінія завецца Сайтама-Рэйлвэй (англ.: Saitama Railway).
У Сайтаме ёсць дзве футбольныя каманды японскай Джэй-лігі: «Урава Рэдс» і «Омія Ардыя». На новым стадыёне «Сайтама-2002» былі праведзены некалькі матчаў чэмпіянату свету па футболе, у тым ліку адзін паўфінал.