Горад
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
| ||||||||||||||||||||||||
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (ісп.: Santa Cruz de la Sierra) — горад у Балівіі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Санта-Крус. 1,4 млн жыхароў (2006).
Заснаваны ў 1560 годзе іспанскім канкістадорам Ньюфла дэ Чавесам, які даў гораду імя, што значыць «Свяшчэнны крыж гор», у гонар свайго роднага горада ў Эстрэмадуры, Іспанія. Першапачаткова горад знаходзіўся ў 220 км на ўсход ад цяперашняша месца. Перанос пасялення быў зроблены з-за канфліктаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам у 1592 годзе.
Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балівіі, на вышыні 416 м над узроўнем мора. Клімат субтрапічны, сонечны. Перыядычныя халодныя вятры з аргенцінскіх пампасаў. Дажджлівыя месяцы — студзень і люты (г.зн. летнія). Сярэднегадавая тэмпература +21 градус. У дэпартаменце знаходзіцца Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада.
Насельніцтва гэтай часткі краіны ўжывае свой дыялект іспанскай мовы — Camba.
Нафтаперапрацоўчая, харчовая, гарбарная прамысловасць.
Звязаны чыгункай з Аргенцінай і Бразіліяй. Сетка аўтадарог. Буйнейшы ў Балівіі міжнародны аэрапорт.
Выдатная іспанская каланіяльная архітэктура, у тым ліку сабор 16 ст. і шматлікія іезуіцкія місіі.