Сапатысцкага Войска Нацыянальнага Вызвалення | |
---|---|
ісп.: Ejército Zapatista de Liberación Nacional | |
| |
Ідэалогія | |
Дэвіз | «Дэмакратыя! Свабода! Справядлівасць!» |
Лідары |
Субкамандантэ Маркас, Субкамандантэ Эліса, Камандантэ Рамона †, Камандантэ Гэрман. |
Актыўная ў | Ч’япас |
Сфарміравана | 1983 |
Праціўнікі | Урад Мексікі |
Колькасць членаў | 3 000 — 10 000 |
Сайт | [ezln.org.mx |
Сапатысцкая Армія Нацыянальнага Вызвалення, САНВ (ісп.: Ejército Zapatista de Liberación Nacional) — леварадыкальны рух у самым паўднёвым мексіканскім штаце Ч’япас. Назва ўзыходзіць да імя генерала Эміліяна Сапаты — героя Мексіканскай рэвалюцыі 1910—1920 гадоў. Амаль ва ўсіх вёсках САНВ ёсць выявы Сапаты, Чэ Гевары і субкаманданте Маркаса.
Студзень 1994 — на поўдні Мексікі пачалося паўстанне, у якім прынялі ўдзел да 4 тыс. сапатыстаў і невялікая колькасць індзейцаў. Мяцеж, які доўжыўся 12 дзён, скончыўся падпісаннем хісткага перамір’я.
Кастрычнік 1995 — у Мехіка ўрадавымі сіламі быў арыштаваны адзін з кіраўнікоў САНВ, Fernando Yáñez Muñoz («Comandante German»).
1996 — пасля арэштаў яшчэ некалькіх прыхільнікаў САНВ групоўка пераходзя ад узброенай барацьбы да агітацыі сваіх ідэй сярод жыхароў Ч’япаса і суседніх штатаў.
Снежань 2002 — САНВ ініцыявала блакаду дарог на ранча «Эсмеральда», уладальнікамі якога з’яўляліся грамадзяне ЗША. Акцыя была накіраванына супраць амерыканскай ваеннай прысутнасці ў краіне.
28 чэрвеня 2005 — сапатысты прадставілі Шостую Дэкларацыю Лакандонскіх джунгляў, абвясціўшы Мексіцы і свету свае асновы і светапогляд. Дэкларацыя заяўляе аб падтрымцы карэнных народаў.
Студзень 2006 — быў праведзены марш сапатыстаў ва ўсіх 32 рэгіёнах краіны. Акцыя праводзіцца ў межах «Іншай кампаніі».
Кастрычнік 2007 — Субкамандантэ Маркас, лідар САНВ, праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі індзейскіх народаў Мексікі. Сапатысты заявілі, што гэтае мерапрыемства прымеркавана да 515-годдзя ўварвання на зямлі індзейцаў, якія затым падвергнуліся «капіталістычнай псуты і эксплуатацыі».
Ліпень 2012 — Энрыкэ Пенья Н’ета быў абраны прэзідэнтам Мексікі. Новы кіраўнік дзяржавы працягнуў праамерыканскую палітыку сваіх папярэднікаў. Сапатысты правялі пратэстныя акцыі ў штаце Ч’япас супраць новай улады.
Ідэалогія сапатысцкага руху аб’ядноўвае традыцыйныя вераванні майя з сацыялізмам, анархізмам і марксізмам. У неасапатызму відаць гістарычны ўплыў мексіканскіх анархістаў і розных лацінаамерыканскіх сацыялістаў. У канцы XX стагоддзя субкамандантэ Маркас унёс марксісцкі элемент у рух.