Горад
Сен-П’ер
Saint-Pierre
| ||||||||||||||||||||||
Сен-П’ер (фр.: Saint-Pierre) — горад у Сен-П’ер і Мікелоне, сталіца тэрыторыі.
У 1967 годзе ў горадзе пражывала 4,6 тыс. жыхароў, у 2006 годзе — 5509 чалавек. Асноўны занятак насельніцтва — лоўля і перапрацоўка рыбы (галоўным чынам траскі). Вываз рыбы і рыбапрадуктаў.
Горад Сен-П’ер знаходзіцца на востраве Сен-П’ер. 90 % вострава застаюцца незаселенымі.
Паселішчы на востраве знаходзяцца на паўночным узбярэжжы заліва Баракоі, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы вострава Сен-П’ер. Пры ўваходзе ў заліў знаходзяцца невялікія астраўкі.