Славя́не — найбуйнейшая ў Еўропе этна-моўная супольнасць індаеўрапейскага паходжання.
У цяперашні час славяне расселеныя на шырокай тэрыторыі Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы і далей на ўсход — аж да Далёкага Усходу Расіі. Славянская меншасць маецца таксама ў дзяржавах Заходняй Еўропы, Амерыкі, Закаўказзя і Сярэдняй Азіі. Агульная колькасць славян — 250—300 млн чалавек, з іх каля паловы — рускія (137 млн).