Герб герцагаў Брабанта
Тытул герцага Брабанта з'явіўся пасля таго, як імператар Фрыдрых I Барбароса ў 1183 —1184 гадах узвёў ландграфства Брабант у ранг герцагства для Генрыха I Брабанцкага . З 1288 года герцагі Брабанта сталі таксама графамі Лімбурга . У 1430 годзе герцагства Брабанцкае было атрымана ў спадчыну Філіпам III Добрым і адышло да Бургундскага дому. У 1477 годзе тытулы герцагаў Брабанцкіх перайшлі да Габсбургаў пасля шлюбу Марыі Бургундскай і Максіміліяна I . Герцагства затым увайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў , і яго далейшая гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй Сямнаццаці правінцый .
Папярэднікі герцагаў Брабанта
Графы Лувена і Бруселя
Герб графаў Лувена
988 —1015 : Ламберт I , (950 —1015 ), сын Рэнье III , графа Эно , граф Лувена з 988, атрымаў Брусель як пасаг у 994;
1015 —1038 : Генрых I , († 1038 ), сын папярэдняга;
1038 —1040 : Атон I (каля 1041 ), сын папярэдняга;
1040 —1062 : Ламберт II († 1062 ), дзядзька папярэдняга, сын Ламберта I;
1062 —1078 : Генрых II (1020 —1078 ), сын папярэдняга;
1078 —1095 : Генрых III († 1095 ), сын папярэдняга, ландграф Брабанта з 1085.
Пасля Готфрыда I, тытул графа Бруселя перастаў выкарыстоўвацца.
Герцагства Брабант на карце Свяшчэннай Рымскай імперыі 1400 г.
Герцагі Брабанта і Лімбурга
Герб герцагаў Брабанта і Лімбурга
замужам :
з 1334 за Вільгельмам II д’Авен (1307 —1345 ), графам Эно і графам Галандыі ;
з 1352 за Венцэлем (1337 —1383 ), герцагам Люксембургскім .
Пасля смерці Венцэля Жанна прызначыў спадчынніцай сваю пляменніцу, графіню Фландрыі Маргарыту , і яе мужа — Філіпа Бургундскага . У 1404 годзе яны саступілі правы на герцагства іхняму другому сыну Антуану.
Герб герцагаў Брабанта з Бургундскага дому
1406 —1415 : Антуан (1384 —1415 )
1415 —1427 : Жан IV (1403 —1427 ), сын папярэдняга;
1427 —1430 : Філіп (1404 —1430 ), брат папярэдняга, граф дэ Сен-Поль ;
1430 —1467 : Філіп Добры (1396 —1467 ), кузен папярэдняга, сын Іаана Бясстрашнага , герцаг Бургундскі ;
1467 —1477 : Карл Смелы , сын папярэдняга, герцаг Бургундскі;
1477 —1482 : Марыя , дачка папярэдняга, герцагіня Бургундская;
1482 —1494 : Імператар Максіміліян I (1459 —1519 ), муж папярэдняй, рэгент пры сыне;
1494 —1506 : Філіп Прыгожы (1478 —1506 ), сын папярэдняга;
1506 —1549 : Імператар Карл V (1500 —1558 ), сын папярэдняга.
Герцагства затым увайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў .
Спадчынныя прынцы Бельгіі
Пасля стварэння каралеўства Бельгія , тытул герцага Брабанта стаў давацца спадчыннаму прынцу:
1840 —1865 : Леапольд (1835 —1909 ), сын караля Леапольда I , пасля кароль Бельгіі Леапольд II;
1865 —1869 : Леапольд Фердынанд (1859 —1869 ), сын караля Леапольда II ;
1910 —1934 : Леапольд (1901 —1983 ), сын караля Альберта I , пасля кароль Бельгіі Леапольд III;
1934 —1951 : Бадуэн (1930 —1993 ), сын караля Леапольда III , пасля кароль Бельгіі Бадуэн;
1993 —2013 : Філіп (нар. 1960 ), сын караля Альберта II , пасля кароль Бельгіі Філіп.
З 2013 : Лізавета (нар. 2001 ), дачка караля Філіп , спадчынніца бельгійскага прастола.
Гл. таксама
Спасылкі