Станіслаў Мікалайчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Mikołajczyk | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Сікорскі | ||||||
Пераемнік | Томаш Арцішэўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 ліпеня 1901 |
||||||
Смерць |
13 снежня 1966 (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стані́слаў Мікала́йчык (польск.: Stanisław Mikołajczyk; 18 ліпеня 1901, Гольстэргаўзен, Германія — 13 снежня 1966) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Удзельнік Велікапольскага паўстання (1918) супраць прускага панавання, савецка-польскай вайны (1920). У 1920—31 член партыі Польске стронніцтва людовэ — «Пяст» (у 1930—31 член Галоўнай рады), у 1931—39 член Галоўнай рады партыі Стронніцтва людовэ. Адзін з заснавальнікаў (1927) Велікапольскага Саюза сялянскай моладзі. Дэпугат сейма (1930—35). За кіраўніцтва сялянскай забастоўкай у 1937 быў зняволены. У 2-ю сусветную вайну ўдзельнік вераснёўскай кампаніі (1939). Пазней у эміграцыі. У 1940—43 віцэ-прэм'ер, у 1943—44 прэм'ер-міністр польскага эмігранцкага ўрада. 3 1946 віцэ-прэм'ер і міністр земляробства кааліцыйнага Часовага ўрада нацыянальнага адзінства. У 1945 заснаваў партыю Польскае строннінтва людовэ (ПСЛ, у 1945—47 яе старшыня). Дэпутат Краёвай рады нарадовай (1945—47), сейма (1947). Арганізатар легальнай антыкамуністычнай апазіцыі ў Польшчы. Пад пагрозай арышту выехаў у ЗША. У 1947—66 старшыня ПСЛ у эміграцыі. Аўтар успамінаў «Згвалтаваная Польшча» (1948), прысвечаных падзеям 1939—47 гадоў.