Стары горад (Варшава)

Гістарычны цэнтр Варшавы*
Historic Centre of Warsaw**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Польшча
Тып Культурны
Крытэрыі ii, vi
Спасылка 30
Рэгіён*** Польшча
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1980  (4-ая сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Стары горад (польск.: Stare Miasto, разм. "Starówka") — старэйшы гістарычны раён Варшавы. абмежаваны старымі гарадскімі сценамі і рэчышчам ужо не існуючай рэчкі Камёнка (пад сучаснай вуліцай Бжазова), аднаго з прытокаў Віслы і вуліцамі Grodska, Mostowa i Podwale. Стары горад — адна з найбольш вядомых турыстычных славутасцяў Варшавы.

Цэнтрам старога горада служыць Рыначная плошча з рэстаранамі кафэ і крамамі. Наваколныя вуліцы багатыя на сярэднявечную архітэктуру, напрыклад гарадскія сцены, варшаўскі барбакан ці Сабор Святога Яна Хрысціцеля.

Гісторыя

Дом мазавецкіх князёў пабудаваны ў 1466 годзе.

Стары горад Варшавы быў заснаваны ў XIII стагоддзі. Першапачаткова абкружаны зямляным валам, у 1339 годзе быў абнесены цаглянымі гарадскімі сценамі. Спачтку горад рос вакол замка кзязёў Мазовіі, які потым стаў звацца Каралеўскім замкам. Рыначная плошча Старога горада (Rynek Starego Miasta) была закладзена ў канцы XIII-пачатку XIV стагоддзя, уздоўж галоўнай дарогі, якая злучае Каралеўскі замак з новым горадам на поўначы.

Партал дома ў стылі ракако з выявай галеона, на вуліцы Світаянска, пачатак XVIII стагоддзя

Да 1817 года найбольш прыкметнай славутасцю старога горада было збудаванне ратушы, пабудаванае да 1429 года. У 1701 Рыначная плошча была перабудавана Тільманам ван Гамерэнам, а ў 1817 годзе ратуша была знесена. З XIX стагоддзя чатыры бакі гэтай плошчы сталі насіць імёны чатырох знакамітых палякаў, якія некалі жылі на адпаведных баках: Ігнацыя Закжэўскага (поўдень), Гуга Калантая (захад), Яна Дэкерта (поўнач) і Францішака Барса (усход).

У 1918 годзе Каралеўскі палац зноў стаў служыць рэзідэнцыяй вышэйшага кіраўніцтва Польшчы: прэзідэнта Польшчы і яго канцылярыі. У канцы 1930-ых гадоў, падчас кіравання горадам прэзідэнтам Стэфанам Сташыньскім, муніцыпальныя ўлады пачалі рэканструкцыю Старога горада для аднаўленя яго былой славы. Барбакан і старая рыначная плошча горада былі часткова адноўлены. Гэтыя намаганні, аднак, не былі даведзены да канца з-за пачатка Другой сусветнай вайны.

Падчас уварвання ў Польшчу (1939), большая частка раёна вельмі моцна пацярпела ад атак нямецкіх люфтвафэ, накіраваных у тым ліку і на жылыя раёны горада і на гістарычныя славутасці. Пасля заканчэння аблогі Варшавы 1939 года частка старога горада была адноўлена, але адразу ж пасля Варшаўскага паўстання, жнівень-кастрычнік 1944 г.) немцы падвергнулі Стары горад сістэматычнаму спланаванаму знішчэнню. Аб паўстанні нагадвае «Помнік юнаму паўстанцу», на бягучы момант усталяваны каля гарадской сцяны Старога горада.

Пасля Другой сусветнай вайны, Стары горад быў старанна адноўлены. Там, дзе гэта было магчыма, выкарыстоўвалі цэглу з арыгінальных будынкаў. Друз з руін шматразова прасейвалі для пошука дэкаратыўных элементаў ці іх асколкаў, якія потым аднаўлялі на сваіх ранейшых месцах. У якасці асноўных крыніц у аднаўленні Старога гораду выкарыстоўвалісь ведуты Каналета XVIII стагоддзя, а таксама перадваенныя чарцяжы студэнтаў, якія навучалісь на архітэктараў.

Плошчы

Калідор каралевы Ганны, які злучае Каралеўскі палац з Сабор Святога Яна Хрысціцеля, XVI ст.

Рыначная плошча Старога горада (Rynek Starego Miasta), вядомая з канца XIII стагоддзя, лічыцца сэрцам Старога горада, а да канца XVIII — і ўсёй Варшавы. Тут прадстаўнікі рамесных цахоў і купецкіх гільдый збіралісь у ратушы (узведзенай у 1429 годзе і знесенай у 1817 г.), таксама праводзіліся кірмашы і іншыя грамадскія падзеі. Навакольныя будынкі былі пабудаваны ў гатыным стылі і існавалі да вялікага пажару 1607 года, потым яны былі адноўлены ўжо ў стылі рэнесанса і яшчэ пазней — у стылі барока архітэктарам Тыльманам ван Гамерэнам у 1701 годзе.

Замкавая плошча (Plac Zamkowy) — першае, што бачаць наведвальнікі Старога горада, калі рухаюццада да яго з боку больш сучаснага цэнтра Варшавы. Плошча размешчана паміж самім Старым горадам і Каралеўскім палацам. З паўднёвага боку трохвугольная плошча была абмежавана крапасной сцяной і Кракаўскімі варотамі. Над плошчай ўзносіцца Калона караля Жыгімонта ў Варшаве. Плошча развівалась з пачатку XIV стагоддзя і дасягнула сваёй славы ў XVII стагоддзі, калі Варшава стала сталіцай Польскай дзяржавы. У 1644 годзе кароль Уладзіслаў IV паставіў на плошчы калону ў гонар свайго бацькі Жыгімонта III, які перанёс сталіцу з Кракава ў Варшаву.

Плошча Канонія (plac Kanonia), ззаду ад Сабору Святога Яна Хрысціцеля — невялікая трохвугольная плошча. Назва плошчы бярэ свой пачатак у XVII стагоддзі, ад дамоў, што размяшчалісь тут, у якіх жылі святары-канонікі варшаўскага капітула. Шмат хто з ніх былі дастаткова выдатнымі асобамі, напрыклад Станіслаў Сташыц, сааўтар Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Раней гэта месца было прыходскімі могілкамі, аб чым сведчыць захаваўшаяся на плошчы фігура Божай Маціў стылі барока XVIII стагоддзя. У цэнтры плошчы знаходзіцца бронзавы звон, які падскарбі Ян Мікалай Даніловіч ахвяраваў у 1646 годзе для езуіцкай царквы ў Яраславе. Звон быў адліты ў 1646 годзе Даніэлем Цімам, архітэктарам Калоны Жыгімонта. На плошчы ў канцы XVI стагоддзя быў узведзены крыты пераход для каралевы Ганны з Каралеўскага палаца ў Сабор Святога Яна Хрысціцеля і потым у 1620 гады пашыраны пасля няўдалага пакушэння 1620 года на караля Жыгімонта III, калі той уваходзіў у сабор. Таксама тут знаходзіцца варшаўскі «тонкі дом»

Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Варшаўскі стары горад быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА «выключны выпадак амаль поўнага аднаўлення гістарычнага перыяда паміж XIII—XX стагоддзямі».

Зноскі

  1. (польск.) Kamienica «Pod Okretem»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2006. Праверана 1 мая 2016.
  2. (англ.) Historic Centre of Warsaw.
  3. а б в (англ.) Old Town. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 20 студзеня 2022.
  4. (англ.) Warsaw's Old Town. www.ilovepoland.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 1 мая 2016.
  5. (англ.) The Old Town Market Square(недаступная спасылка). eGuide / Treasures of Warsaw on-line. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2006. Праверана 1 мая 2016.
  6. (польск.) Marek Lewandowski. Rynek Starego Miasta(недаступная спасылка). www.stare-miasto.com. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2016.
  7. а б (польск.) Plac zamkowy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 1 мая 2016.
  8. а б в г (англ.) Canonicity(недаступная спасылка). eguide / Treasure of Wrsaw on-line. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2006. Праверана 1 мая 2016.
  9. Stefan Kieniewicz, ed.,Warszawa w latach 1526—1795 (Warsaw in 1526—1795<, vol. II, Warsaw, 1984, ISBN 83-01-03323-1.

Гл. таксама

Нове-Мяста, Варшава

Спасылкі