Суднабудава́нне — галіна цяжкай прамысловасці, якая ажыццяўляе будаўніцтва і рамонт суднаў розных прызначэнняў. У шырокім сэнсе ўключае таксама комплекс навук і дысцыплін, якія вывучаюць працэсы і аб’екты будаўніцтва: тэорыю карабля, будаўнічую механіку карабля, карабельную архітэктуру, тэорыю праектавання судоў, суднавыя сілавыя ўстаноўкі, суднавыя механізмы, тэхналогію і арганізацыю суднабудавання. Прынята падзяляць на ваеннае (караблебудаванне) і грамадзянскае суднабудаванне.
У склад суднабудаўнічай прамысловасці ўваходзяць суднабудаўнічыя заводы (часта з развітым машынабудаваннем), канструктарскія і навуковыя арганізацыі, якія валодаюць вопытнымі басейнамі, кавітацыйнымі трубамі і іншым абсталяваннем для правядзення даследаванняў. Суднабудаўнічыя прадпрыемствы паводле характару арганізацыі вытворчага працэса падзяляюцца на суднабудаўнічыя заводы, суднабудаўнічыя і суднарамонтыня верфі.
Тэхналагічны працэс пабудовы сучаснага судна ўключае наступныя асноўныя этапы:
нарыхтоўчы перыяд, калі адбываецца нарыхтоўка і апрацоўка ліставога і профільнага металу і іншых матэрыялаў, збіраюцца вузлы, секцыі, вырабляюцца дэталі і вырабы машынабудаўнічай часткі;
блочны перыяд (калі нарыхтоўка блокаў прадугледжана тэхналагічным працэсам пабудовы судна), у час якога адбываецца зборка блокаў корпуса судна з дэталяў, зборачных адзінак і секцый, а таксама могуць праводзіцца гідраўлічныя выпрабаванні карпусных канструкцый блокаў і мантаж асобных механізмаў і абсталявання ў іх;
стапельны перыяд, ад моманту ўстаноўкі закладной секцыі або блока на месцы будаўніцтва на стапелі і да спуску судна на ваду;
Пасля спуску судна на ваду выконваюць механічна-мантажныя і аздобныя работы, усталёўваюць прылады і абсталяванне, праводзяць іх наладку і выпрабаванне. Пасля гэтага наступае здатачны перыяд, у час якога ажыццяўляюць швартоўныя, хадавыя і дзяржаўныя выпрабаванні судна і афармлення акта прыёмкі. У мэтах скарачэння тэрмінаў пабудовы судна работы розных перыядаў могуць часткова перакрывацца.
Сучаснаму суднабудаванню ўласціва значная канцэнтрацыя ў невялікай колькасці краін (ЗША, Францыя, Германія, Польшча, Расія, Швецыя, Японія і інш.). У большасці з іх судны будуюцца галоўным чынам на экспарт.
Судострое́ние вое́нное // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 414—415. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
Судостроение // Морской энциклопедический справочник. В. 2-х т. (руск.) / Под редакцией академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1986. — Т. 2. О—Я. — С. 290—291. — 520 с.
Шарий, В. Н. Технологии судостроения: конспект лекций для студентов специальности 1-37 03 02 «Кораблестроение и техническая эксплуатация водного транспорта» : в 3 ч.] / В. Н. Шарий. — Мн.: БНТУ, 2013. — Ч. 1. — 2013. — 116 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-550-100-9 (Ч. 1). (руск.)
Основы технологии судостроения: учебник для вузов / В. Д. Мацкевич и ; под общ. ред. В. Д. Мацкевича. — Л.: Судостроение, 1980. — 351 с. (руск.)
Бугаенко Б. А., Галь А. Ф. История судостроения: Учебное пособие. В 3-х ч. — Ч. 2. Становление парового и металлического судостроения. — Николаев: Национальный университет кораблестроения имени адмирала Макарова, 2007. — 296 с. — 300 экз. — ISBN 966-321-065-6. (руск.)
Бугаенко Б. А., Галь А. Ф. История судостроения: Учебное пособие. В 3-х ч. — Ч. 3. Судостроение нового времени, 1920—1945 гг. / Б. А. Бугаенко, А. Ф. Галь — Николаев: Национальный университет кораблестроения имени адмирала Макарова, 2009. — 292 с. — 200 экз. — ISBN 966-321-094-0. (руск.)