катэгорыя 2 ўраган (SSHWS/NWS) | |
Ураган Сэндзі 29 кастрычніка 2012 года | |
Сфармаваўся | 22 кастрычніка 2012 |
---|---|
ціск | 951 mbar (hPa); 28.08 inHg |
Загінулых | Каля 77 |
Вобласць пацярпелых | Ямайка, Гаіці, Куба, Багамскія астравы, Фларыда |
Ураган «Сэндзі» (англ.: Sandy) — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў канцы сезона 2012 года і закрануў Ямайку, Кубу, Багамскія астравы, Гаіці і ўзбярэжжа Фларыды. У наш час бушуе на ўсходнім узбярэжжы ЗША і Канады. У 2012 годзе гэта 18-ы трапічны цыклон, які атрымаў уласнае імя, і дзясяты такі цыклон у Атлантыцы. Ён узнік 22 кастрычніка і за 6 гадзін ператварыўся ў трапічны шторм. Затым ён стаў павольна прасоўвацца на поўнач да Вялікіх Антыльскіх астравоў, працягваючы набіраць сілу.
24 кастрычніка ён дасягнуў магутнасці ўрагану, незадоўга да гэтага абрынуўшыся на Ямайку. На наступны дзень Сэндзі дасягнуў Кубы, яго сіла ўзрасла да 2. Да вечара 25 кастрычніка яна зноў звалілася да 1, і раніцай 26 кастрычніка ўраган уступіў на тэрыторыю Багамскіх астравоў. Агулам ахвярамі ўрагану сталі сама меней 69 чалавек у Карыбскім рэгіёне і на Багамах. Затым ураган саслабеў да трапічнага шторму, але раніцай 27 кастрычніка зноў набраў сілу па шкале ўраганаў Сафіра — Сімпсана, да 1 ступені, якую захоўвае да цяперашняга часу.
29 кастрычніка прэзідэнт ЗША Барак Абама ў прамым эфіры заклікаў амерыканцаў сур’ёзна падрыхтавацца да пагрозы, якую можа несці ўраган Сэндзі.
30 кастрычніка — набліжаючыся да тэрыторыі ЗША ўраган дасягнуў максімальнай магутнасці і ператварыўся ў супершторм, парывы спадарожных вятроў дасягалі 150 км/г.
Па прагнозах метэаролагаў, 30 кастрычніка ўраган злучыцца з халодным штармавым ветрам з захаду краіны і істотна ўзмоцніцца. Ураган таксама супадзе па часе з поўняй, падчас якой адбудзецца прыліў. Аднак дасягнуўшы ўзбярэжжа, ураган некалькі страціць у магутнасці. З 30 кастрычніка ён будзе класіфікавацца як трапічны шторм, хоць усё роўна застанецца небяспечным.
Мясцовасць | Смерці | Згінулі |
Куба | 11 | 0 |
Гаіці | 44 | 12 |
ЗША | 18 | 0 |
Канада | 1 | 0 |
Дамініканская Рэспубліка | 0 | 0 |
Ямайка | 1 | 0 |
Багамы | 1 | 0 |
Пуэрта-Рыка | 1 | 0 |
Усяго | 77 | 12 |
Сэндзі (ураган) на Вікісховішчы |