Сідэрыт | |
---|---|
Формула | FeCO3 |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Жаўтавата-карычневы, карычневы, шэры, жаўтавата-шэры, зелянява-шэры |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Напаўпразрысты |
Цвёрдасць | 3,5—4,5 |
Спайнасць | Дасканалая |
Шчыльнасць | 3,96 г/см³ |
Сідэры́т, карбанат жалеза, жалезны шпат, (ад стар.-грэч.: σίδηρος — железо) FeCO3 — мінерал асадкавага паходжання бурага колеру, раствараецца ў мінеральных кіслотах. Пры акісленні пераходзіць у буры жалязняк. Важная руда для атрымання жалеза, бо ў складзе да 48 % жалеза і няма серы і фосфару. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя, шчыльныя, часам у шарападобных канкрэцыях.
Паходжанне: гідратэрмальнае — сустракаецца ў поліметалічных радовішчах як жыльны мінерал. Лёгка выветрываецца да ліманіта. Радовішчы маюцца ў Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі і інш.